Всё внимание детской безопасности!

Увага – дзіцячай бяспецы!

Напярэдадні летніх канікул расонскія ратавальнікі прынялі ўдзел у бацькоўскіх сходах у рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Бяспечныя канікулы». У ходзе сустрэч з бацькамі вучняў школ і выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў ратавальнікі распавядалі аб тым, што адной з галоўных задач акцыі МНС з'яўляецца папярэджанне ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячай сваволі з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей, а асноўнай мэтай – зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый, што адбыліся з удзелам дзяцей. Каб прыцягнуць увагу бацькоў да праблемы гібелі і траўматызму дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту на пажарах і вадаёмах, работнікі МНС прэзентавалі новую інфармацыйную кампанію МНС «Дзеці – не дарослыя! Не пакідайце іх адных!». Ратавальнікі адзначылі, што бацькі практычна не надаюць увагі навучанню дзяцей элементарным правілам бяспекі, а часам і самі падаюць прыклад небяспечных паводзін. Кампанія ж заклікае дарослых змяніць сваё стаўленне да дзіцячай бяспекі. Усе гутаркі з бацькамі і законнымі прадстаўнікамі дзяцей суправаджаліся пытаннем аб важнасці ўстаноўкі і правільнай эксплуатацыі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Гаворачы аб шырокамаштабнай інфармацыйнай кампаніі аб эфектыўнасці выкарыстання пажарных апавяшчальнікаў, работнікі МНС адзначалі той факт, што гэты прыбор штогод у краіне ратуе дзясяткі людзей, у тым ліку і дзяцей. Таксама ў ходзе бацькоўскіх сходаў ратавальнікі арганізоўвалі прагляды новага фільма МНС «Цудоўнае далёка», у якім адлюстраваны рэальныя гісторыі дзіцячай гібелі і дзіцячага траўматызму, а таксама выпадкі, калі дзеці губляюцца з-за недастатковага кантролю з боку дарослых.

Галерэя выяў

  •