С 16 по 21 июня на Россонщине МЧС проведет специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

З 16 па 21 чэрвеня на Расоншчыне МНС правядзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару».

З 16 па 21 чэрвеня на Расоншчыне МНС правядзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару»

«Дом без пажару» пад такой назвай пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства МНС на тэрыторыі Расонскага раёна з 16 па 21 чэрвеня.

Яго мэтай з'яўляецца зніжэнне рызык узнікнення пажараў у жыллёвым фондзе і гібелі ад іх людзей, павышэнне культуры бяспекі жыццядзейнасці ў насельніцтва.

На тэрыторыі Расонскага раёна за мінулы перыяд 2026 года адбылося 7 пажараў, у агні загінулі два чалавекі.

Трагедыі, якія забралі жыцці двух мужчын, адбыліся 12 лютага ў вёсцы Кульнева, 17 лютага ў вёсцы Вялікае Балота. Мужчыны сталі ахвярамі ўласнай неасцярожнасці – неасцярожнасці пры курэнні. Меркавана, яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння.

З 2023 года на тэрыторыі Расонскага раёна адбылося 45 пажараў, на якіх загінула 7 чалавек. Большасць пажараў, а менавіта 35 выпадкаў, і 6 загінулых грамадзян прыпадаюць на сельскую мясцовасць і зафіксаваны на тэрыторыях Клясціцкага, Краснапольскага, Сакалішчанскага і Янкавіцкага сельскіх Саветаў. 10 пажараў і адзін загінулы прыпадаюць на гарадскі пасёлак Расоны. Таму спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства пройдзе ў населеных пунктах гэтых сельвыканкамаў і ў самім гарадскім пасялку.

З пачатку года ў Віцебскай вобласці зафіксаваны рост пажараў на шэсцьдзесят два выпадкі (433 – 2025, 495 – 2026). У агні загінула 49 чалавек – гэта на 13 выпадкаў (+36,1%) больш, чым у 2025 годзе.

Наведванню падвергнуцца домаўладанні катэгарызаваных грамадзян: адзінокіх і самотна пражываючых, інвалідаў і шматдзетных сем'яў, сем'яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, а таксама домаўладанні грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

Сярод галоўных задач спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства ратавальнікі вылучаюць: інфармаванне насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, тлумачэнне грамадзянам наступстваў невыканання правілаў пажарнай бяспекі, вывучэнне стану пажарнай бяспекі аб'ектаў жыллёвага фонду.

Для правядзення адраснага абследавання домаўладання (на бязвыплатнай аснове) звяртацца па тэлефонах 5-12-76, +375 29 555 31 01.