В Россонском районе произошел пожар частного жилого дома

У Расонскім раёне адбыўся пажар прыватнага жылога дома

13 красавіка а 21-27 у Расонскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары дома па вуліцы Калгаснай у вёсцы Селяўшчына.

Па прыбыцці да месца выкліку першых падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне даху дома.

Гаспадыня 1964 года нараджэння, непрацуючая. Са слоў суседзяў характарызуецца здавальняюча, на ўліку не стаіць.

У выніку пажару пашкоджаны дах, стольнае перакрыцце і маёмасць. Пацярпелых няма.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

У выніку пажару ў доме пашкоджана маёмасць, задымлены сцены.

МНС нагадвае:

- не паліце ў кватэры (доме), тым больш у ложку, асабліва ў стане алкагольнага ап'янення;

- усталюйце ва ўсіх пакоях АПІ;

- не кідайце нават патушаныя цыгарэты ў смеццевыя вёдры, шахты смеццезборнікаў, з балконаў і лоджый;

- захоўвайце запалкі, запальнічкі, цыгарэты ў недаступным для дзяцей месцы.