В деревне Заборье Краснопольского сельского совета произошел пожар бани

У вёсцы Забор'е Краснапольскага сельсавета адбыўся пажар лазні

18 мая а 21-00 у цэнтр аператыўнага кіравання Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары лазні па вуліцы Інтэрнацыянальная ў вёсцы Забор'е Краснапольскага сельскага Савета.

Па прыбыцці да месца выкліку першых падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне лазні.

Гаспадыня 1960 года нараджэння, на момант узнікнення пажару адсутнічала. Пацярпелых няма.

У выніку пажару лазня знішчана.

Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прылад.

МНС нагадвае:

- МНС папярэджвае! Захаванне простых правілаў карыстання печным ацяпленнем дапаможа пазбегнуць пажару. Не перапярчайце печ. Перш, чым зачыніць верхнюю засаўку печы, пераканайцеся, што дровы ў топцы цалкам прагарэлі;

- МНС рэкамендуе: заладзьце расколіны ў печы, абнавіце ахоўны пласт тынкоўкі і пабелкі, ачысціце комін;

- МНС нагадвае! Прымяняць для распальвання гаручыя і лёгкаўзгаральныя вадкасці надзвычай небяспечна;

- МНС нагадвае аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печанага ацяплення. Размясціце перад дзверцамі прадтопавы металічны ліст, не тапіце печ з адкрытымі дзверцамі.

Галерэя выяў

  •