Сразу два пожара произошло в одной из деревень Россонского района

Адразу два пажары адбыліся ў адной з вёсак Расонскага раёна

Паведамленне аб пажары дома, які выкарыстоўваўся як лецішча, па вуліцы Зарачная ў вёсцы Юхавічы Клясціцкага сельскага Савета ратавальнікам паступіла ў 22-46.

Па прыбыцці першых падраздзяленняў МНС будынак быў цалкам ахоплены агнём. У выніку пажару ў доме знішчаны дах, маёмасць, пашкоджаны сцены, а таксама пашкоджаны два суседнія будынкі.

Далей у 3-27 ужо ратавальнікамі было выяўлена гарэне неэксплуатуемай гаспадарчай пабудовы ў гэтым жа населеным пункце. У выніку пажару ў будынку пашкоджаны дах і сцены.

У абодвух выпадках разгляданая версія прычыны пажару – падпал. Супрацоўнікамі міліцыі затрыманы два падазраваных.

МНС нагадвае, што пажар не ўзнікае сам па сабе, яго прычына – злы намер, чалавечая неахайнасць і бестурботнасць у абыходжанні з агнём! Пры выяўленні першых прыкмет пажару варта паведаміць у службу выратавання па тэлефоне 101 або 112. Беражыце сябе!

Галерэя выяў

  •