Расонскія ратавальнікі вызвалілі дзіця, заблакаванае ў аўтамабілі
11 жніўня а 11-32 у цэнтр аператыўнага кіравання Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб тым, што па вуліцы Савецкай у раённым цэнтры заблакіравана паўтарагадовае дзіця.
Да месца выкліку неадкладна былі накіраваны падраздзяленні МНС. Па прыбыцці было ўстаноўлена, што дзверы аўтамабіля заблакіраваны, а сам аўтамабіль знаходзіўся пад сонцам, з працуючым рухавіком. Малыш знаходзіўся ўнутры.
Бацькі дзіцяці выйшлі з машыны, пасля чаго адбылося самаадвольнае закрыццё цэнтральнага замка ўсіх дзвярэй. Бацька зрабіў беспаспяховую спробу самастойна адкрыць аўто, пасля чаго звярнуўся па дапамогу да ратавальнікаў.
Старэйшым інструктарам-ратавальнікам пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 аддзела Трашчэнка Дзмітрыем пры дапамозе слесарнай інструмента былі адкрыты дзверы кіроўцы. Дзіця 2022 года нараджэння было перададзена бацькам. Малыш у медыцынскай дапамозе не мае патрэбы.