Расонскія ратавальнікі прыйшлі на дапамогу пернатым

10 жніўня ад жыхароў вёскі Крысты Альбрэхтаўскага сельскага савета ў цэнтр аператыўнага кіравання Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб тым, што з кроны дрэва не можа самастойна выбрацца бусел.

Прыбыўшы да месца здарэння, ратавальнікі ўстанавілі, што птушка трапіла ў «палон» галін дрэва і бездапаможна вісіць уніз галавой. Для яе выратавання быў прыцягнуты аўталесвіца. Начальнікам пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №12 аддзела Карэбчыкам Дзянісам бусел быў паспяхова спушчаны на зямлю. Аказалася, што ў яго сур'ёзна пашкоджана нага. Ратавальнікі даставілі птушку ў раённы цэнтр, дзе яе перадалі ў рукі ветэрынараў.