Руководство Россонского районного отдела по чрезвычайным ситуациям учреждения «Витебское областное управление МЧС» предлагает Вам рассмотреть вопрос о поступлении на службу в органы и подразделения по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь

Кіраўніцтва Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» прапануе Вам разгледзець пытанне аб паступленні на службу ў органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

Кіраўніцтва Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» прапануе Вам разгледзець пытанне аб паступленні на службу ў органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь на пасады ратавальніка-пажарнага або кіроўцы катэгорыі «С» (пры наяўнасці катэгорыі).

На службу могуць быць прыняты грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце да 37 гадоў.

Расонскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях забяспечвае пажарную бяспеку аб'ектаў Расонскага раёна, выконвае задачы па тушэнні пажараў, ліквідацыі аварый і надзвычайных сітуацый.

Умовы працы:

- графік працы: суткі праз двое;

- стабільная годнае заработная плата, поўнае забеспячэнне форменным абмундзіраваннем;

- права на пенсійнае забеспячэнне пасля 20 гадоў выслугі, прэдзельны ўзрост службы - 48 гадоў;

- маецца магчымасць паступлення ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасцях «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый» і «Пажарная і прамысловая бяспека» з атрыманнем вышэйшай адукацыі.

Работнікі аддзела маюць магчымасць весці актыўны і здаровы лад жыцця, удзельнічаць у розных спартыўных спаборніцтвах на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўні, у сацыякультурных мерапрыемствах для работнікаў аддзела і членаў іх сем'яў (турыстычныя злёты, экскурсіі, сямейныя святы і інш.)

У выпадку прыняцця станоўчага рашэння звяртайцеся ў Расонскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па адрасе: г.п.Расоны, вул.Машэрава 15. Будзем рады бачыць Вас у нашых шэрагах.

Тэлефон для даведак 5-12-13 (аддзел кадраў),

8-029-711-01-13 (намеснік начальніка аддзела, Вячаслаў Валер'евіч Беляўскі)