14.10.2023 г. у 20-05 Расонскім ратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што ў лясным масіве, паблізу в. Марыніца Янкавіцкага с/с Расонскага раёна згубіліся два чалавекі
У ходзе высвятлення абставін устаноўлена, што грамадзянін 1973 года нараджэння і яго сужыцелька 1978 года нараджэння, непрацуючыя, прыблізна а 07-30 накіраваліся ў лясны масіў для збору грыбоў і заблудзіліся.
Сувязь з тымі, хто страціў арыентацыю, адсутнічала.
Пошукавыя работы праводзіліся работнікамі Расонскага РАНС Расонскага РАУС, Полацкага ГРАНС. Усяго для пошукавых работ было задзейнічана 8 чалавек, 4 адз. тэхнікі.
У 21-50 14.10.2023 тыя, хто страціў арыентацыю, выяўлены, лес пакінулі самастойна, стан здавальняючы, у медыцынскай дапамозе не маюць патрэбы.
Паважаныя грамадзяне! Нярэдкія выпадкі, калі доўгачаканыя паходы ў лес заканчваюцца вельмі сумна.
Калі вы ўсё ж такі заблудзіліся:
- не панікуйце.
- прыслухайцеся: шум трактара чуваць за 3-4 км, брэх сабакі – за 2-3 км, ідзіце на гук.
- шукайце лініі электраперадач, прасекі і сцежкі. Ідзіце ўздоўж іх, і вы абавязкова выйдзеце да людзей.
- калі на шляху сустрэўся ручай або рака, ідзіце ўніз па цячэнні – яны заўсёды прывядуць да людзей.
- патэлефануйце па тэлефоне ў МНС 101 або 112 і паведаміце, з якога населенага пункта і якога раёна ўвайшлі ў лес, апішыце, што бачыце па баках. Але нават калі вы апынуліся ў лесе без тэлефона, то ўсё роўна супакойцеся і наладзьцеся на добры зыход.
- калі пачынае цямнець, то арыентуйцеся на мясцовасці і падумайце, дзе арганізаваць начлег.
- для начлегу падыдзе яма ад вывернутага з коранем дрэва. З галінак зрабіце сховішча накшталт шалаша і падсцілку з падручных матэрыялаў. Ліст газеты, засунуты пад адзенне, паменшыць цеплааддачу ўдвая. Такі ж эфект дае і лісце, набітае пад адзенне.
Захаванне гэтых нескладаных рэкамендацый дапаможа вам, здзяйсняючы шпацыр у лес, не трапіць у экстрэмальную сітуацыю. Прыемнага адпачынку!
.