Дзвюх пенсіянерак, якія згубіліся, знайшлі ратавальнікі ў Расонскім раёне
20 кастрычніка ў 15-04 ратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што пабліз вёскі Забор'е ў лесе згубіліся дзве пенсіянеркі 65-ці і 69-ці гадоў.
– Сувязь са згубленымі мы падтрымлівалі па тэлефоне, – распавёў ратавальнік Васіль Шперх. – Жанчыны расказалі, што яны праходзілі міма «разбітага моста» – так называецца месца паміж двума азёрамі, вядомае ўсім мясцовым жыхарам.
На аўтацыстэрне ратавальнікі паехалі па вузкай, лясной дарозе да ўказанага месца, інтэрвальна падаючы сігнал цыстэрны. Праз некаторы час пошукаў жанчыны былі знойдзены ў нармальным стане, дапамога медыкаў ім не спатрэбілася.
Паважаныя грамадзяне! Нярэдкія выпадкі, калі доўгачаканыя паходы ў лес заканчваюцца вельмі сумна.
Калі вы ўсё ж такі заблудзіліся:
- не панікуйце.
- прыслухайцеся: шум трактара чуваць за 3-4 км, брэх сабакі – за 2-3 км, ідзіце на гук.
- шукайце лініі электраперадач, прасекі і сцежкі. Ідзіце ўздоўж іх, і вы абавязкова выйдзеце да людзей.
- калі на шляху сустрэўся ручай ці рака, ідзіце ўніз па цячэнні – яны заўсёды прывядуць да людзей.
- патэлефануйце па тэлефоне ў МНС 101 ці 112 і паведаміце, з якога населенага пункта і якога раёна ўвайшлі ў лес, апішыце, што бачыце па баках. Але нават калі вы апынуліся ў лесе без тэлефона, то ўсё роўна супакойцеся і наладзьцеся на добры зыход.
- калі пачынае цямнець, то арыентуйцеся на мясцовасці і падумайце, дзе арганізаваць начлег.
- для начлегу падыдзе яма ад вывернутага з коранем дрэва. З галінак зрабіце сховішча накшталт шалаша і падсцілку з падручных матэрыялаў. Ліст газеты, засунуты пад вопратку, зменшыць цеплааддачу ўдвая. Такі ж эфект дае і лісце, набітае пад вопратку.
Захаванне гэтых нескладаных рэкамендацый дапаможа вам, здзяйсняючы прагулку ў лес, не трапіць у экстрэмальную сітуацыю. Прыемнага адпачынку!