Увага! МНС інфармуе!
Усяго 10 дзён настаўленага года прынеслі неабнадзейлівую статыстыку – 43 загінулых ад пажараў у жылым сектары!
Асабліва шакіруе выпадак, які пацягнуў гібель 4 чалавек: 8 студзеня ў 21.19 ратавальнікам паведамілі аб пажары ў кватэры аднапавярховага двухкватэрнага жылога дома па вул. Казінца-Пракопчыка, 42 у Слуцку. На месцы пажару выявілі загінулых гаспадара 1951 года нараджэння і жанчыну 1957 года нараджэння, якая пражывала разам з ім. Акрамя таго, загінулі мужчына 1968 года нараджэння і жанчына 1971 года нараджэння, якія былі ў гасцях. Таксама адбылося 4 пажары з падвойнай гібеллю: 1 студзеня ў в. Туркі Бабруйскага раёна, 4 студзеня ў аг. Лучнікі Слуцкага раёна, 5 студзеня ў г. Дуброўна і 7 студзеня ў в. Васілевічы Жлобінскага раёна.
Практычна ва ўсіх здарэннях у прычынах значыцца нескладанае арыфметычнае дзеянне – АЛКАГОЛЬ + КУРЭННЕ.
З мэтай папярэджання пажараў у жылым сектары 13-14 студзеня работнікамі Расонскага РАНС будзе праводзіцца пажарна-прафілактычная работа на тэрыторыі Расонскага раёна.
Ратавальнікі нагадваюць:
- не курыце ў кватэры (доме), тым больш у ложку, асабліва ў стане алкагольнага ап'янення;
- не выкарыстоўвайце ў якасці попельніцы папяровыя кулькі, скрынкі ад запалак або цыгарэт – яны могуць запаліцца;
- пры напаўненні попельніцы своечасова ачышчайце яе;
- не кідайце нават патушаныя цыгарэты ў смеццевыя вёдры, з балконаў і лоджый;
- сачыце, каб попел не трапіў на гаручыя рэчы або падлогу;
- захоўвайце запалкі, запальніцы, цыгарэты ў недаступным для дзяцей месцы.
Не падвяргайце небяспецы сябе і тых, хто жыве побач!