В деревне Альбрехтово произошел пожар дачного дома

У вёсцы Альбрэхтава адбыўся пажар дачнага дома

13 чэрвеня а 05-58 у цэнтр аператыўнага кіравання Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары дачнага дома па вуліцы Садовая ў вёсцы Альбрэхтава.

Па прыбыцці да месца выкліку першых падраздзяленняў МНС назіралася задымленне ў доме.

Гаспадар 1963 года нараджэння і яго жонка 1965 года нараджэння на момант узнікнення пажару знаходзіліся ў доме, які пакінулі самастойна. Пацярпелых няма.

У выніку пажару ў доме пашкоджаны перагародкі і сцены, знішчана маёмасць, задымлены сцены і столевае перакрыцце.

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару – кароткае замыканне электрарухавіка халадзільніка.

МНС нагадвае:

- Не пакідайце без нагляду ўключаныя ў сетку электраацяпляльныя прыборы, тым больш у начны час;

- Карыстайцеся толькі спраўнымі электрапрыборамі, не перагружайце электрасетку. Памятайце, не выключаны электрапрыбор можа стаць прычынай пажару;

- Не эксплуатуйце няспраўную, а таксама старую электрычную праводку, сыходзячы з дома, пераканайцеся ў тым, што ўсе электрапрыборы выключаны. Тэлефон службы выратавання 101, 112;

- Не карыстайцеся самаробнымі падаўжальнікамі і электрапрыборамі, не пакідайце без нагляду ўключаныя электрапрыборы, не абклейвайце і не афарбоўвайце электрычныя правады і кабелі. І запомніце галоўнае правіла – адзін электрапрыбор – адна разетка.

Галерэя выяў

  •