На озере в Докшицком районе утонул минчанин

На возеры ў Докшыцкім раёне патануў мінчанін

26 чэрвеня а 15-32 ратавальнікам Докшыцкага раёна паступіла паведамленне аб чалавеку, які тане ў возеры Дамашкоўскае у вёсцы Дамашкавічы.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС, насельніцтвам з вады вынята цела патанулага мужчыны 1962 года нараджэння.

Пазней было ўстаноўлена, што каля двух тыдняў таму патанулы з жонкай прыехалі з Мінска на дачу, размешчаную ў вёсцы Дамашкавічы. Каля 15-00 26.06.2024 яны пайшлі купацца на возера. Са слоў жонкі, пры купанні яе мужу стала дрэнна, ён страціў прытомнасць і пачаў тануць.

Месца для купання на гэтым вадаёме не абсталявана.

Паважаныя грамадзяне! Памятайце важныя правілы:

  • купайцеся ў спецыяльна адведзеных месцах, на абсталяваных пляжах;
  • не заходзьце ў ваду ў стане алкагольнага ап'янэння;
  • пазбягайце купання ў адзіноце, асабліва калі вы не ўпэўнены ў сваіх сілах, у вячэрні і начны час сутак;
  • плавайце воддаль ад суднаў, катэраў, лодак, плытоў, што ідуць, не нырайце пад іх;
  • не заплывайце за буйкі і іншыя агароджы;
  • не выпускайце са свайго поля зроку свайго дзіцяці і не адпускайце яго на вадаём без дарослых.

Ратавальнікі нагадваюць: вас чакаюць на беразе ЖЫВЫМІ!!!

Галерэя выяў

  •  
Праглядзець убудаваную фотагалерэю ў Інтэрнэце па адрасе:
https://rossony.vitebsk-region.gov.by/rajonnye-sluzhby/rossonskij-rochs/goryachie-novosti/item/3775-na-ozere-v-dokshitskom-rajone-utonul-minchanin#sigProId7c52b525e7