Россоны. Обстановка под контролем

Россоны. Абстаноўка пад кантролем

Расонскія ратавальнікі вядуць бесперапынную працу па забеспячэнні бяспекі на месцах уборкі, перапрацоўкі, захоўвання ўраджаю, штодзённа сочаць за абстаноўкай на вадаёмах.

Работнікі аддзела праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы на месцах уборкі ўраджаю, падчас якіх правяраюць наяўнасць і спраўнасць вогнетушыцеляў, наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць праходжанне работнікам праграмы пажарна-тэхнічнага мінімуму. Ратавальнікі сумесна з аграрыямі абмяркоўваюць пытанні забеспячэння пажарнай бяспекі падчас уборачнай кампаніі.

Не застаецца ўбаку і абстаноўка на вадаёмах. Сумесна з прадстаўнікамі таварыства выратавання на водах і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі работнікі МНС штодзённа наведваюць месцы адпачынку грамадзян ля вады. З адпачывальнікамі праводзяцца інструктажы па правільным паводзінах на вадаёмах, пры гэтым прыводзіцца статыстыка няшчасных выпадкаў, якія адбыліся ў бягучым годзе.

Пры правядзенні мерапрыемстваў, як на месцах уборкі ўраджаю, так і на месцах адпачынку, у абавязковым парадку работнікі МНС уручаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Галерэя выяў

  •  
Праглядзець убудаваную фотагалерэю ў Інтэрнэце па адрасе:
https://rossony.vitebsk-region.gov.by/rajonnye-sluzhby/rossonskij-rochs/goryachie-novosti/item/3932-rossony-obstanovka-pod-kontrolem#sigProId8c53d83442