У Лунінецкім раёне пры пажары загінула дзіця
Пажар адбыўся днём 27.01.2025 у жылым доме ў аграгарадку Бастынь, работнікі МНС выявілі цела аднагадовай дзяўчынкі. Па папярэдніх даных, 25-гадовая жанчына выйшла ў двор па гаспадарчых справах, а яе трое дзяцей (1, 3 і 5 гадоў) засталіся ў доме адны. Праз некаторы час двое старэйшых хлопчыкаў прыбеглі да мамы і паведамілі пра пажар. Полымя ахапіла дом, што не дазволіла мясцовай жыхарцы выратаваць аднагададовую дачку.
Папярэдняя версія ўзнікнення пажару - дзіцячая свавольства з агнём.
Бацькі, надавайце пільную ўвагу забеспячэнню бяспекі дзяцей. Захоўвайце запалкі і запальніцы ў недаступным для дзяцей месцы. Не пакідайце дзяцей без нагляду. Памятайце, дзіцячая свавольства – гэта вынік бацькоўскай неасцярожнасці. У мэтах уласнай бяспекі ўсталюйце ў домаўладаннях (кватэрах) аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, здольныя на ранняй стадыі папярэдзіць бяду. У выпадку пажару тэлефануйце ў службу выратавання па тэлефонных нумарах 101 або 112.