На пажары ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці загінулі двое дзяцей
Трагедыя адбылася раніцай 23 мая ў вёсцы Амелянец.
Папярэдне ўстаноўлена, што падчас пажару ў доме знаходзіліся двое малалетніх дзяцей 2022 і 2024 гадоў нараджэння.
Рабоўнікамі МНС аказана псіхалагічная дапамога сваякам загінулых. Прычына і абставіны здарэння высвятляюцца.
Трагедыя на вадзе адбылася ў Віцебскім раёне: у садовым таварыстве патанула дзіця
24 мая ў садовым таварыстве «Аграхімік» Віцебскага раёна патануў хлопчык 2018 года нараджэння. Па папярэдняй інфармацыі, хлопчык разам з кампаніяй дзяцей адправіўся да вадаёма-капані, дзе і адбылася трагедыя.
Галоўнае правіла для ўсіх бацькоў – не пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду, нават на кароткі час!
Наперадзе летнія канікулы. Не дайце свайму дзіцяці стаць часткай сумнай статыстыкі. Забяспечце бяспечныя ўмовы пражывання для вашага дзіцяці: не эксплуатуйце няспраўнае печнае ацяпленне, электраправодку і электрапрыборы, выключыце курэнне ў доме. Будзьце прыкладам для дзіцяці і выконвайце правілы бяспекі. Усталюйце ў доме аўтаномны пажарны апавяшчальнік і сачыце за яго працаздольнасцю. Гэты прыбор зможа папярэдзіць аб узнікненні пажару на ранняй стадыі і нават разбудзіць ноччу!
Растлумачце сваім дзецям наступствы купання і гульняў у небяспечных месцах, такіх як вадаёмы, кар'еры, будоўлі і інш. Калі сталі сведкам небяспечнай сітуацыі з удзелам дзяцей, ніколі не праходзьце міма.
Памятайце: галоўная задача дарослых – забяспечыць бяспеку сваіх дзяцей, захаваць іх жыццё і здароўе!
Галерэя выяў
https://rossony.vitebsk-region.gov.by/rajonnye-sluzhby/rossonskij-rochs/goryachie-novosti/item/5801-na-pozhare-v-kamenetskom-rajone-brestskoj-oblasti-pogibli-dvoe-detej#sigProId32e0b8a707