Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Расонскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях
Начальнік сектара ўласнай бяспекі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Андронаў прыняў удзел у Адзіным дні інфармавання у Расонскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.
Дзмітрый Уладзіміравіч выступіў перад асабовым складам аддзела на тэму «Адукацыя і навука – рухаючыя сілы развіцця грамадства і дзяржавы». У сваім выступленні ён адзначыў, што найважнейшым фактарам, рухаючай сілай развіцця грамадства і дзяржавы ў сучасных умовах з'яўляецца інтэлектуальны патэнцыял чалавека, які з уласцівівымі яму здольнасцямі, ведамі і магчымасцю творча і нестандартна вырашаць пастаўленыя задачы становіцца залогам поспеху ў любых намечаных мэтах.
Таксама Дзмітрый Андронаў у размове са ратавальнікамі асобна спыніўся на пытанні стану дысцыпліны і няўхільным выкананні заканадаўства, як пры выкананні службовых абавязкаў, так і ў вольны ад службы час.
Прадстаўнік Расонскага раённага аддзела ўнутраных спраў Павел Сідорык даў інфармацыю аб кіберзлачыннасці, прывёў прыклады парушэння заканадаўства ў сферы абароту і спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, на тэрыторыі Расонскага раёна, аб ходзе расследавання такіх злачынстваў, а таксама аб адказнасці за здзяйсненне гэтых дзеянняў.
Яшчэ адным спікерам мерапрыемства стаў Валерый Зубаў – урач-псіхіятр-нарколаг установы аховы здароўя «Расонская цэнтральная раённая бальніца». Валерый Сяргеевіч даў прысутным інфармацыю па выяўленні і прадухіленні выпадкаў суіцыду.
Пасля чаго, прысутныя праглядзелі відэафільм аб важных грамадска-палітычных падзеях у нашай краіне і за яе межамі, а таксама аб мерапрыемствах, якія праводзяцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях.
Галерэя выяў
https://rossony.vitebsk-region.gov.by/rajonnye-sluzhby/rossonskij-rochs/goryachie-novosti/item/6360-edinyj-den-informirovaniya-proshel-v-rossonskom-rajonnom-otdele-po-chrezvychajnym-situatsiyam#sigProIdeac15f9252