За мінулыя суткі ў лясах Расонскага раёна згубіліся тры чалавекі
Дзвюм жанчынам удалося выйсці з ляснога масіву самастойна, а адной спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.
У 15 гадзін 57 хвілін у цэнтр аператыўнага кіравання Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па лініі «112» паступіла паведамленне ад жыхаркі аграгарадка Сакалішча, аб тым, што яна згубілася ў лесе каля вёскі Валатоўка. У меркаваны раён пошуку былі накіраваны тры адзінкі тэхнікі і дзесяць чалавек асабовага складу.
Сувязь са згубіўшайся падтрымлівалася па мабільным тэлефоне. У 18-08 жанчыну знайшлі работнікі МНС, у медыцынскай дапамозе яна не мела патрэбы.
МНС НАПАМІНАЕ!!!
Перад паходам у лес:
1. Апранайце яркую, зручную, непрамакальную вопратку і абутак;
2. Вазьміце з сабой тэлефон (навігатар, компас), ваду, лекі, прадукты, запалкі, нож;
3. Не адпраўляйцеся ў лес у адзіночку;
4. Звяртайце ўвагу на ўмовы надвор'я, у пахмурную надвор'е паход лепш адкласці;
5. Паведаміце сваякам аб маршруце і часе вяртання.