В Россонах прошли тактико-специальные учения

У Расонах прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні

На аб'екце жыллёва-камунальнай гаспадаркі Расонскага раёна праведзены тактыка-спецыяльныя вучэнні па зніжэнні наступстваў небяспечных метэаралагічных з'яў, стыхійных бедстваў на аб'ектах, адключэнне якіх ад электразабеспячэння на працяглы тэрмін немагчыма.

У ходзе вучэння былі практычна адпрацаваны дзеянні па падключэнні аўтаномнай крыніцы харчавання на кацельні №1 у раённым цэнтры. Паводле легенды, ва ўмовах нізкіх тэмператур адбылося загаранне трансфарматарнай падстанцыі, у выніку якога пацярпеў чалавек і парушана электразабеспячэнне аб'екта крытычнай інфраструктуры.

На месцы ўмоўнай аварыі быў арганізаваны штаб ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі. Службамі і арганізацыямі, задзейнічанымі ў ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, быў адпрацаваны сцэнар узаемадзеяння.

Па завяршэнні вучэнняў, начальнікам Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксеем Марозавым была дадзена ацэнка дзеянням удзельнікаў, і як вынік – работнікі ўсіх службаў прадэманстравалі высокую ступень гатоўнасці, аператыўна і эфектыўна выконваючы пастаўленыя задачы.

Галерэя выяў

  •