В Россонском районе произошел пожар в квартире

У Расонскім раёне адбыўся пажар у кватэры

22 студзеня а 04:50 у Расонскі аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб задымленні ў кватэры па вуліцы Цэнтральная ў вёсцы Янкавічы.

Па прыбыцці ратавальнікаў да месца выкліку назіралася задымленне з кватэры, размешчанай на першым паверсе шматкватэрнага дома.

Гаспадыня, якая пражывала адна, на момант узнікнення пажару ў кватэры не знаходзілася. Пацярпелых няма.

У выніку пажару пашкоджана маёмасць.

Прычына пажару высвятляецца.

МНС нагадвае:

- усталюйце ва ўсіх пакоях АПІ;

- не паліце ў кватэры (доме), тым больш у ложку, асабліва ў стане алкагольнага ап'янення;

- не кідайце нават патушаныя цыгарэты ў смеццевыя вёдры, шахты смеццезборнікаў, з балконаў і лоджый;

- захоўвайце запалкі, запальніцы, цыгарэты ў недаступным для дзяцей месцы.

Прадухіліце дзіцячыя свавольствы з агнём:

- не давярайце дзецям сачыць за электрапрыборамі, печамі і газавай плітой;

- хавайце ад дзіцяці запалкі, запальніцы, бытавую хімію і інш.;

- не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду!

- сачыце за тым, як дзеці праводзяць вольны час, чым цікавяцца, адцягвайце іх ад бескарыснага баўлення часу.

Галерэя выяў