Осторожно! Опасный лед!

Асцярожна! Небяспечны лёд!

Прафілактычнае мерапрыемства «Тонкі лёд»

Расонскія ратавальнікі праводзяць на тэрыторыі Расонскага раёна спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Тонкі лёд», мэтай якога з'яўляецца папярэджанне гібелі людзей з лёду, інфармаванне насельніцтва аб бяспечных паводзінах на лядовым покрыве вадаёмаў.

У межах спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства работнікамі МНС арганізаваны рэйды па наяўных у рэгіёне вадаёмах. У гэтай працы таксама актыўна ўдзельнічаюць прадстаўнікі раённай арганізацыі «АСВОД».

У межах рэйдаў праводзяцца прафілактычныя гутаркі з рыбакамі, падчас якіх ратавальнікі нагадваюць аб выкананні правілаў бяспекі жыццядзейнасці пры знаходжанні на вадаёмах. Пры гэтым інфармуюць аб статыстыцы няшчасных выпадкаў, як па вобласці, так і па рэспубліцы.

Таксама работнікі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з АСВОД арганізуюць прафілактычныя мерапрыемствы для прадстаўнікоў працоўных калектываў арганізацый і ўстаноў раёна, навучэнцаў школ і выхаванцаў дзіцячых садкоў. У ходзе такіх гутарак ратавальнікі нагадваюць аб неабходнасці наяўнасці ў людзей, якія знаходзяцца на лёдзе, сродкаў выратавання, інструктуюць аб дзеяннях у выпадку небяспекі.

Усім удзельнікам мерапрыемстваў уручаецца тэматычная наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Галерэя выяў

  •  
Праглядзець убудаваную фотагалерэю ў Інтэрнэце па адрасе:
https://rossony.vitebsk-region.gov.by/rajonnye-sluzhby/rossonskij-rochs/goryachie-novosti/item/7684-ostorozhno-opasnyj-led#sigProId441e628212