Дорогой звонок

Дарагі званок

17 сакавіка ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары дома ў вёсцы Тафелі Янкавіцкага сельскага Савета.

Для ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі было прыцягнута 4 адзінкі тэхнікі МНС, аварыйная газавая служба, брыгады хуткай медыцынскай дапамогі і электрычных сетак, супрацоўнікі міліцыі.

Аднак па прыбыцці да месца выкліку загарання ў доме выяўлена не было.

Медыцынскія работнікі ўстанавілі, што мужчына, які тэлефанаваў, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янэння.

На цяперашні момант разбіральніцтва па дадзеным факце скончаны, на "гарэ-заяўніка" накладзены штраф у памеры 6 базавых велічынь.

МНС нагадвае: за здзяйсненне ілжывага выкліку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць! Тэлефануйце ратавальнікам толькі ў выпадку рэальнай пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці.