Вода не прощает ошибок: соблюдайте правила поведения на водоемах!

Вада не даруе памылак: выконвайце правілы паводзінаў на вадаёмах!

Наступіла лета. Зусім хутка вадаёмы будуць перапоўнены адпачывальнікамі, некаторыя з якіх, у жаданні выдатна правесці час, забудуць пра культуру бяспекі і элементарныя правілы паводзінаў на вадзе.

Нагадваем, як паводзіць сябе на вадаёмах:

  • купайцеся ў спецыяльна адведзеных месцах, на абсталяваных пляжах;
  • не купайцеся ў стане алкагольнага ап'янэння;
  • не купайцеся ў адзіноце, асабліва калі вы не ўпэўнены ў сваіх сілах;
  • не падплывайце да суднаў, катэраў, лодак, плытоў, што набліжаюцца, не нырайце пад іх;
  • не заплывайце за буйкі і іншыя агароджы;
  • не купайцеся ў адзіноце ў вячэрні і начны час сутак;
  • не выпускайце са свайго поля зроку дзіця.

У 2022 годзе патанула 390 чалавек, з якіх 26 дзяцей. Не дайце статыстыцы гэтага сезона паўтарыць сумны вынік мінулага – выконвайце правілы бяспекі на вадзе!