Правілы аказання дапамогі таму, хто праваліўся пад лёд
Правілы аказання дапамогі таму, хто праваліўся пад лёд:
- паведаміце пацярпеламу крыкам, што ідзяце яму на дапамогу, гэта надасць яму сілу, надзею, упэўненасць;
- набліжайцеся да пацярпелага толькі лежачы, каб не праваліцца самому;
- у якасці ратавальных сродкаў выкарыстоўвайце дошкі, шасты, шчыты, вяроўкі, лыжы, звязаную вопратку, рамяні і г.д.;
- асцярожна выцягвайце пацярпелага да берага ў той бок, з якога ён прыйшоў;
- дзейнічаць трэба хутка, рашуча, паколькі пацярпелы губляе сілы, замярзае і можа пагрузіцца пад лёд;
- пасля вымання пацярпелага з вады яго неабходна неадкладна адвесці ў цёплае памяшканне і да прыходу ўрача аказаць першую дапамогу: супакоіць, вызваліць ад мокрага адзення, расцерці, пераапрануць у сухое бялізну, напаіць любым гарачым напоем.
Правілы паводзін таго, хто праваліўся ў палонку:
- не губляйцеся, не паддавайцеся паніцы;
- клічце на дапамогу;
- паспрабуйце вызваліцца ад верхняй вопраткі, абутку, скідвайце цяжкія рэчы;
- абапрыцеся локцямі аб лёд і, прывёўшы цела ў гарызантальнае становішча, паспрабуйце закінуць на лёд нагу, якая бліжэй за ўсё да яго краю, паваротам корпуса выцягніце другую нагу і хутка выкатыцеся на лёд;
- без рэзкіх рухаў адпаўзайце як мага далей ад небяспечнага месца ў тым напрамку, адкуль прыйшлі.
Час бяспечнага знаходжання чалавека ў вадзе:
- пры тэмпературы вады 24 °С складае 7-9 гадзін;
- пры тэмпературы вады 5-15 °С – ад 3,5 да 4,5 гадзін;
- тэмпература вады 2-3 °С аказваецца смяротнай для чалавека праз 10-15 хвілін.