Осторожно! Тонкий лёд!

Асцярожна! Тонкі лёд!

Штогод тонкі лёд становіцца прычынай розных здарэнняў. Часцей за ўсё ўдзельнікамі аказваюцца дзеці, якія гуляюць паблізу замерзлых вадаёмаў без нагляду бацькоў, і рыбакі, якія выходзяць на свой страх і рызыку на нятрывалы і падступны лёд.

Так, 26 студзеня 2024 года трагедыя адбылася на возеры Багінскае Браслаўскага раёна. Вядома, што 26 студзеня мужчына, 1993 года нараджэння, адпачываў разам з прыяцелем. Позна ўвечары гэтага ж дня адправіўся дадому, вырашыўшы скараціць шлях праз возера. Першай пачала турбавацца яго сястра 27 студзеня, калі ён не выйшаў на сувязь. А на наступны дзень ратавальнікі атрымалі сігнал аб выяўленні цела маладога мужчыны ў вадаёме на адлегласці 70 метраў ад берага. З лядовай вады, на глыбіні каля пяці метраў, работнікі ОСВАД выцягнулі цела 30-гадовага жыхара вёскі Багіна. Асноўным умовай падобных трагедый на вадаёмах з'яўляецца асабістая неасцярожнасць грамадзян у пытаннях бяспекі.

1 сакавіка 2024 года ратавальнікам паступіла паведамленне аб людзях, якія церпяць бедства на возеры Протас каля вёскі Чарназем'е Браслаўскага раёна. Мужчыны прыехалі са сталіцы напярэдадні раніцай, каб парыбачыць. Яны папярэдне вымералі лёд – з іх слоў таўшчыня была каля 15 см – і толькі потым выйшлі на промысел, расставілі прынады і вярнуліся на бераг. Пасля абеду зноў выйшлі на лёд праверыць улоў. Раптам адзін з іх пайшоў пад ваду. Таварыш дапамог яму выбрацца, аднак у тую ж секунду яны апынуліся ў палонцы ўжо ўдваіх. Выбраўшыся на лёд, мужчыны не рызыкнулі рухацца далей і патэлефанавалі ратавальнікам. Па прыбыцці да месца выкліку ратавальнікаў было ўстаноўлена, што двое мужчын знаходзіліся на лёдзе на адлегласці каля 150 метраў ад берага. Ратавальнікі, выкарыстоўваючы выратавальную дошку, дабраліся да мужчын, 1980 і 1976 гадоў нараджэння, і па чарзе даставілі іх на бераг. Выратаваным была аказана дапамога медыкаў.

Бяспечным для чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 10 сантыметраў. Ва вусці рэк і прытоках трываласць лёду аслаблена. Лёд нятрывалы ў месцах хуткага цячэння, б'ючых ключоў і сцёкавых вод, а таксама ў раёнах росту воднай расліннасці, паблізу дрэў і чароту.

Калі тэмпература паветра вышэй за 0 градусаў трымаецца больш за тры дні, то трываласць лёду зніжаецца на 25 %. Трываласць лёду можна вызначыць візуальна: лёд празрысты блакітнага, з