Опасное хобби: спасатели призывают отказаться от выхода на лед

Небяспечнае хобі: ратавальнікі заклікаюць адмовіцца ад выхаду на лёд

9 студзеня а 11-39 на возеры Каравайна, паблізу вёскі Рабчонкі Полацкага раёна, знойдзена цела затанулага рыбака.

 

ЗM-за слоў сваякоў, мужчына 1965 года нараджэння на рыбалку адправіўся ранкам 8 студзеня. Увечары на сувязь ён ужо не выходзіў. Раніцай сваякі знайшлі на беразе вадаёма аўтамабіль, на якім мужчына з'ехаў на возера, а за 6-7 метраў ад берага на лёдзе стаялі і яго рэчы.

Ратавальнікі, якія прыбылі да месца выкліку, побач з рэчамі ў палонцы знайшлі і цела самога рыбака. Таўшчыня лёду на месцы здарэння складае каля 3 см.

Абставіны здарэння высвятляюць следчыя органы.

З пачатку 2025 года ў Віцебскай вобласці затанула ўжо 3 чалавекі!

НАПАМІНАЕМ:

  • Бяспечным лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 7 см;
  • Трываласць лёду можна вызначыць па колеры: блакітны - трывалы, белы - у 2 разы менш трывалы, шэры, матава-белы або з жаўтаватым адценнем - ненадзейны;
  • Апранаць выратавальную камізэльку трэба АТАБАВЯЗКОВА!

Галерэя выяў

  •