Увага! Тонкі лёд!
Расонскія ратавальнікі праводзяць на тэрыторыі Расонскага раёна спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Тонкі лёд», мэтай якога з'яўляецца папярэджанне гібелі людзей з лёду, інфармаванне насельніцтва аб бяспечных паводзінах на лядовым покрыве вадаёмаў.
У рамках спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства работнікамі МНС арганізаваны рэйды па наяўных у рэгіёне вадаёмах, у якіх, акрамя ратавальнікаў, прымаюць удзел прадстаўнікі раённай арганізацыі «АСВОД».
Удзельнікі рэйдаў праводзяць прафілактычныя гутаркі з рыбакамі, нагадваючы аб выкананні правілаў бяспекі жыццядзейнасці пры знаходжанні на вадаёмах. Пры гэтым інфармуюць аб статыстыцы няшчасных выпадкаў, як па вобласці, так і па рэспубліцы.
Таксама работнікі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізуюць прафілактычныя мерапрыемствы з прадстаўнікамі працоўных калектываў арганізацый і ўстаноў раёна. У ходзе такіх гутарак, ратавальнікі нагадваюць грамадзянам аб неабходнасці наяўнасці ў людзей, якія знаходзяцца на лёдзе, сродкаў выратавання на выпадак бяды, інструктуюць аб дзеяннях у выпадку небяспекі.
Усім удзельнікам мерапрыемстваў уручаецца наглядна-выяўленчая прадукцыя інфармацыйна-прафілактычнага характару.