Наступствы выпальвання сухое расліннасці
У выніку выпальвання сухой расліннасці Рэспубліка Беларусь нясе велізарныя эканамічныя і экалагічныя страты, прыродзе наносіцца незваротная шкода. Пажары адзначаюцца ў Беларусі штогод, яны ўяўляюць вялікую пагрозу біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці.
Штогод з надыходам вясны ратавальнікам даводзіцца сутыкацца з праблемай вясновых выпальванняў сухой травы і павелічэннем колькасці пажараў, якія ўзнікаюць у выніку спальвання мінулагодняй сухой расліннасці. Бяда ў тым, што многія людзі, наводзячы парадак на ўласных падворках, прысядзібных або дачных участках, не задумваюцца над тым, да якіх наступстваў можа прывесці спальванне смецця і сухой травы.
Вясновыя выпальванні, як паказаў вопыт апошніх гадоў, сталі магутным разбуральным фактарам для навакольнага асяроддзя. Пры выпальванні сухой травы парушаецца каранёвая сістэма раслін, ад высокай тэмпературы глеба і расліннасць бяднеюць, знішчаецца пладародны пласт глебы, гінуць карысныя парасткі, насякомыя і жывёлы. Але, самае галоўнае, што пакутуе не толькі прырода. Спальванне сухой травы часта прыводзіць да пажараў і чалавечых ахвяр. Ад палаючай травы загараюцца жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, хлевы са скацінай, гінуць людзі. Нярэдка агонь пераходзіць на лясныя масівы і можа набыць пагрозныя памеры, пераходзячы ў тарфяныя і лясныя пажары.
З надыходам першых цёплых дзён і, асабліва, выхадных дзён, многія гараджане імкнуцца ў лясы для адпачынку на прыродзе. Пры гэтым часта раскладваюць вогнішчы для абагрэву і прыгатавання ежы, а дзеці часта нават дзеля забавы. Як правіла, асноўнай прычынай лясных пажараў застаецца ўсё той жа чалавечы фактар – непатушаныя вогнішчы, кінутыя запалкі і недакуркі.
Адказ
У адпаведнасці з артыкулам 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама стэрні і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь.
Артыкул 15.58 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае штраф за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах да 12 базавых велічынь.
Згодна з артыкулам 15.29 КоАП за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках, што пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу альбо тарфянікаў, прадугледжваецца штраф у памеры ад 25 да 50 базавых велічынь.
Дзеючым заканадаўствам за падобныя парушэнні прадугледжана таксама крымінальная адказнасць у адпаведнасці з артыкуламі 270 і 276 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Рэкамендацыі.
МНС нагадвае, што строгае выкананне правілаў пажарнай бяспекі дапаможа Вам пазбегнуць трагічных наступстваў.