Проведен мониторинг состояния пожарной безопасности мониторинг ГУО «Детский сад № 4 г.п. Россоны»

Праведзен маніторынг стану пажарнай бяспекі ДУА «Дзіцячы сад № 4 г.п. Расоны».

У маі 2024 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі ДУА «Дзіцячы сад № 4 г.п. Расоны» (кіраўнік – Петрачэнка Н.В.).

Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:

не забяспечана падрыхтоўка работнікаў аб'екта па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму (адказных за пажарную бяспеку, на якіх ускладзены абавязкі па правядзенні супрацьпажарнага інструктажу);

вышыня парога ў дзвярах эвакуацыйнага выхаду складае больш за 0,06 м.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.