Аб правядзенні маніторынгу Селяўшчынская БШ

У чэрвені 2024 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі ДУА «Сяляўшчынская базавая школа Расонскага раёна» (кіраўнік – Дзеравага Ю.П.).

Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:

Будынак дзіцячага сада

дымавыя пажарныя апавяшчальнікі размешчаны на адлегласці менш за 0,1 м ад сцен;

адлегласць паміж дублюючымі пажарнымі апавяшчальнікамі складае менш за 1 м;

планы эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядаюць патрабаванням Пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях;

не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны і пажаратушэння, а таксама пастаянная гатоўнасць да прымянення гэтых сродкаў.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.