Праведзен маніторынг

У верасні 2024 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі крамы «Строймаркет» ЧТУП «АМКомбэк» (Кіраўнік – Калеснікава Марына Мікалаеўна).

Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю:

памяшканне крамы не забяспечана першаснымі сродкамі пажаратушэння ў адпаведнасці з нормамі, вызначанымі Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях;

памяшканне крамы не забяспечана сістэмай пажарнай сігналізацыі;

памяшканне крамы не забяспечана сістэмай апавяшчэння і кіравання эвакуацыяй людзей пры пажары.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.