Праведзен маніторынг
У верасні 2024 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі магазіна «Тры цэны» ТАА «Плэй хард» (Кіраўнік – Сабалеўскі Віталь Канстанцінавіч).
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю:
у будынку магазіна не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны і пажаратушэння, а таксама пастаянная гатоўнасць да прымянення гэтых сродкаў (сістэмы пажарнай аўтаматыкі знаходзяцца ў няспраўным і непрацаздольным стане);
вышыня шляху эвакуацыі паміж гандлёвымі заламі ў будынку магазіна складае менш за 2,0 м;
вышыня эвакуацыйнага выхаду з гандлёвай залы складае менш за 1,95 м.
Акрамя таго, выяўлены іншыя парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі:
не забяспечана магчымасць свабоднага адкрывання знутры без ключа замкаў (запораў) на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі;
не забяспечана тэхнічнае абслугоўванне сістэмы пажарнай сігналізацыі;
не распрацаваны і не зацверджаны графік правядзення рэгламентных работ па тэхнічным абслугоўванні сістэм аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, апавяшчэння аб пажары;
не забяспечана фіксацыя работ па тэхнічным абслугоўванні сістэмы ў журнале рэгістрацыі работ па тэхнічным абслугоўванні і бягучым рамонце;
не забяспечана правядзенне кантролю за якасцю работ па тэхнічным абслугоўванні сістэм;
не забяспечаны на аб'екце 10% запас пажарных выведнікаў.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.