Аб правядзенні маніторынгу Наваполацкбыт
Праведзен моніторынг
У кастрычніку 2024 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі Расонскага ўчастка ААТ «Наваполацкбыт» (Кіраўнік – Марковіч Дзяніс Віктаравіч).
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю:
сістэмы пажарнай аўтаматыкі знаходзяцца ў няспраўным і непрацаздольным стане;
не ўсе памяшканні будынка абсталяваны сістэмамі пажарнай аўтаматыкі.
Акрамя таго, выяўлены іншыя парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі:
планы эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядаюць патрабаванням;
аб'ект не забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння ў поўным аб'ёме, эксплуатуюцца няспраўныя вогнетушыцелі;
агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае патрабаванням;
не забяспечана магчымасць свабоднага адкрывання знутры без ключа замкоў (запораў) на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі;
пад маршам эвакуацыйнай лесвічнай клеткі размешчаны гаручыя матэрыялы;
шырыня дзвярэй, якія вядуць з памяшкання цырульні ў хол, з хола ў калідор, а таксама дзвярэй галоўнага эвакуацыйнага выхаду з будынка складае менш за 0,8 м;
вышыня дзвярэй, размешчаных паміж лесвічнай клеткай і галоўным выхадам з будынка, складае менш за 1,95 м;
вышыня праходу на шляху эвакуацыі пад лесвічнай клеткай складае менш за 2,0 м;
вышыня парогаў, размешчаных у дзвярным праёме галоўнага выхаду з будынка, а таксама ў дзвярным праёме, размешчаным паміж лесвічнай клеткай і галоўным выхадам з будынка, складае больш за 0,06 м;</