Праведзен маніторынг
У лістападзе 2024 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Расонскага раёна» (АКА № 1; АКА № 2) (Кіраўнік – Мішчанка Вольга Іванаўна).
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
не вызначаны катэгорыі па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы будынкаў, якія катэгаруюцца па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы (АКА № 1, АКА № 2);
адкрыццё дзвярэй, размешчаных на шляхах эвакуацыі, перашкаджае выхаду з будынка (галоўны корпус АКА № 1);
для ўнутранага аздаблення шляхоў эвакуацыі (у калідорах), а таксама іншых памяшканняў будынка прымяняюцца будаўнічыя матэрыялы (лінолеум на падлозе, сайдынг на сценах) з непацверджанымі пажарна-тэхнічнымі характарыстыкамі (галоўныя корпусы АКА №1, АКА № 2);
вышыня галоўнага эвакуацыйнага выхаду з будынка складае менш за 1,95 м (корпус №2 АКА № 1, запасны выхад АКА № 2);
адлегласць паміж дубліруючымі пажарнымі апавяшчальнікамі складае менш за 1 м (АКА № 1 (пакоі №№ 7, 8, 9, 10, 11, 18 (склад));
не забяспечана размяшчэнне самаратавальнікаў, прызначаных для прымянення работнікамі, задзейнічанымі ў рэалізацыі плана эвакуацыі людзей пры пажары, на іх працоўных месцах (АКА № 2);
не забяспечаны 10 % запас апавяшчальнікаў кожнага тыпу ад колькасці змантаваных (галоўны корпус АКА № 2).
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.