Праведзен маніторынг

У лістападзе 2024 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі ДЛГУ «Расонскі лясгас» (драўлянаапрацоўчы цэх № 1; драўлянаапрацоўчы цэх № 2). (Кіраўнік – Міронаўскі Яўген Міхайлавіч).

Пры правядзенні маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:

у будынку драўлянаапрацоўчага цэха №2 не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны і пажаратушэння, а таксама пастаянная гатоўнасць да прымянення гэтых сродкаў (сістэмы пажарнай аўтаматыкі знаходзяцца ў няспраўным стане, часткова дэмантаваныя);

будынак драўлянаапрацоўчага цэха №2 не забяспечаны знешнім проціпажарным водазабеспячэннем;

будынак драўлянаапрацоўчага цэха №2 не забяспечаны ўнутраным проціпажарным водазабеспячэннем.

Акрамя таго, выяўлены іншыя парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі:

дапускаецца складанне гаручых матэрыялаў (гатовай прадукцыі) у проціпажарных разрывах на тэрыторыі драўлянаапрацоўчага цэха №1;

не праведзена праверка стану знешняга і ўнутранага проціпажарнага водазабеспячэння ў парадку, які вызначаецца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (пажарнага вадаёма, размешчанага на тэрыторыі драўлянаапрацоўчага цэха №1, пажарных кранаў);

не размешчаны ў поўным аб'ёме на вонкавым баку дзвярэй (брамы) памяшканняў, катэгорыі якіх вызначаюцца па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы, указальнікі катэгорый (складскі будынак, размешчаны каля дрэваапрацоўчага цэха, памяшканні будынка дрэваапрацоўчага цэха № 2);

не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны і пажаратушэння, а таксама пастаянная гатоўнасць да прымянення гэтых сродкаў (у няспраўным стане знаходзіцца АП-4 у бытавым памяшканні дрэваапрацоўчага цэха №1, у АП-8, размешчаным у пакоі адпачынку дрэваапрацоўчага цэха №2, адламаны раструб);

план эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядае патрабаванням (не паказаны ручны пажарны апавяшчальнік у будынку дрэваапрацоўчага цэха);

не забяспечаны 10 % запас апавяшчальнікаў кожнага тыпу ад колькасці змантаваных (дрэваапрацоўчы цэх №1);

не абсталявана 1-м парашковым вогнетушыцелем з масай вогнетушачага рэчыва не менш 8 кілаграм спецыяльнае месца для курэння на тэрыторыі дрэваапрацоўчага цэха № 2.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.