Праведзен маніторынг

У сакавіку 2025 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі ДУДА «Расонскі цэнтр дзяцей і моладзі» (кіраўнік – Асвецімская Е.В.).

Пры правядзенні маніторынгу ДУДА «Расонскі цэнтр дзяцей і моладзі» выяўлены наступныя парушэнні:

агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае патрабаванням Пастановы МНС, а менавіта не адпавядае інструкцыя да плана эвакуацыі людзей пры пажары (устаранавана ў ходзе маніторынгу).

Таксама выяўлена парушэнне капітальнага характару (рэкамендавана да выканання):

у дзвярах эвакуацыйных выхадаў на лесвічную клетку з 1-га і 2-га паверхаў адсутнічаюць прыстасаванні для самазачынення і ўшчыльнення ў прытворах.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.