Праведзен маніторынг

У сакавіку-красавіку 2025 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі аўтазаправачнай станцыі № 39 філіяла РУП «Беларуснафта - Віцебскаблнуфтапрадукт», размешчанай па адрасе: г.п. Расоны, вул. Машэрава, 62.

Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю:

месцы размяшчэння вогнетушыцеляў, ручных пажарных апавяшчальнікаў не пазначаны знакамі пажарнай бяспекі ў адпаведнасці з ГОСТ 12.4.026-2015 «Колеры сігнальныя, знакі бяспекі і разметка сігнальная. Прызначэнне і правілы прымянення. Агульныя тэхнічныя патрабаванні і характарыстыкі. Метады выпрабаванняў» (устаранавана падчас маніторынгу);

вогнетушыцелі ў будынках размешчаны на падлозе (устаранавана падчас маніторынгу).

У ходзе маніторынгу вывучалася выкананне ліцэнзіятам ТАА «Беларуснафта – Прамсервіс» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі (далей – УПА) на аб'екце, а таксама праверана працаздольнасць УПА ў дзяжурным рэжыме, у рэжыме пажар (няспраўнасць) на асноўнай і рэзервовай крыніцах харчавання. У ходзе вывучэння ўстаноўлена, што УПА на аб'екце знаходзіцца ў працаздольным стане.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.