Праведзены маніторынгі

У красавіку 2025 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынгі стану пажарнай бяспекі ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Расонскага раёна» (кіраўнік – Ганчарова С.Г.), ДУА «Расонская дзіцячая школа мастацтваў» (кіраўнік – Лавецкая А.А.), ДАЛ «Камета» ААТ «Нафтан» (кіраўнік – Маісеёнак С.В.).

Пры правядзенні маніторынгу ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Расонскага раёна» выяўлены наступныя парушэнні:

не забяспечана магчымасць свабоднага адкрывання знутры без ключа замкаў (запораў) на дзвярах, размешчаных на шляху эвакуацыі (дзверы, што вядуць непасрэдна на вуліцу каля складаў);

сістэмы пажарнай аўтаматыкі знаходзяцца ў непрацоўным стане (няспраўны прыбор А16-512 (адключаны), адключаны шлейф № 13).

Пацверджаны мерапрыемствы, пазначаныя ў рэкамендацыях па ліквідацыі выяўленых парушэнняў ад 29.07.2024 (тэрмін выканання мерапрыемстваў не пазней 29.07.2025), а менавіта:

адлегласць ад пажарных апавяшчальнікаў да сцен складае менш за 0,1 м;

сістэма пажарнай аўтаматыкі не адпавядае праектнай дакументацыі (дэмантавана аб'ектная канечная прылада сістэмы перадачы апавяшчэнняў аб пажары);

не забяспечаны на аб'екце 10% запас пажарных апавяшчальнікаў.

Пры правядзенні маніторынгу ДУА «Расонская дзіцячая школа мастацтваў» выяўлены наступныя парушэнні:

Пацверджаны мерапрыемствы, пазначаныя ў рэкамендацыях па ліквідацыі выяўленых парушэнняў ад 29.07.2024 (тэрмін выканання мерапрыемстваў не пазней 04.07.2025), а менавіта:

на другім паверсе будынка адсутнічае другі эвакуацыйны выхад з паверха;

будынак не абсталяваны сістэмай пажарнай сігналізацыі.

Пры правядзенні маніторынгу ДАЛ «Камета» ААТ «Нафтан» выяўлены наступныя парушэнні:

планы эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядаюць патрабаванням (замест фразы «Парадак дзеянняў людзей» напісана «Дзеянне работнікаў») (ліквідавана падчас маніторынгу);

Адміністрацыйна-бытавы корпус:

у памяшканнях медблока адключаны сістэмы пажарнай аўтаматыкі (ліквідавана падчас маніторынгу);

Корпус № 1:

дэмантавана дзверы, што вядуць у калідор на 1-м паверсе (ліквідавана падчас маніторынгу);

у калідоры каля пакоя выхавальніка на 2-м паверсе размешчана шафа, што памяншае міні

месцы размяшчэння ручных пажарных апавяшчальнікаў у будынку не пазначаны знакамі пажарнай бяспекі ў поўным аб'ёме ў адпаведнасці з ДАСТ 12.4.026-2015 «Колеры сігнальныя, знакі бяспекі і разметка сігнальная. Прызначэнне і правілы прымянення. Агульныя тэхнічныя патрабаванні і характарыстыкі. Метады выпрабаванняў» (устаранавана падчас маніторынгу);

Корпусы №№ 1, 2, 3, 4:

часткова адсутнічаюць схемы схематычныя планы індывідуальнай эвакуацыі людзей з адпаведнага паверха, памяткі з патрабаваннямі правілаў пажарнай бяспекі для пражываючых і дзеяннямі на выпадак узнікнення пажару (устаранавана падчас маніторынгу);

Сталовая:

светлавы ўказальнік «Выхад» устаноўлены на адлегласці больш за 0,5 м над дзвярным праёмам эвакуацыйнага выхаду каля бібліятэкі (устаранавана падчас маніторынгу).

Таксама выяўлены парушэнні капітальнага характару (рэкамендаваны да выканання):

Адміністрацыйна-бытавы корпус:

эвакуацыйная шырыня калідора ў медблоку складае менш за 1 м з улікам двухбаковага размяшчэння дзвярэй, п.п. 7.1.5, п.п. 7.3.9 СН 2.02.05-2020 «Пажарная бяспека будынкаў і збудаванняў»;

Корпусы №№ 1, 2, 3, 4:

адлегласць паміж дублюючымі пажарнымі апавяшчальнікамі складае менш за 1 м;

апавяшчальнікі ўстаноўлены на вышыні менш за 2,2 м ад узроўню падлогі да іх ніжняй часткі без абароны ад механічных пашкоджанняў;

Корпус № 1:

вышыня парогаў у дзвярах эвакуацыйных выхадаў на 2-м паверсе складае больш за 0,06 м.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.