Праведзены маніторынгі

У чэрвені 2025 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынгі стану пажарнай бяспекі ДЛГУ «Расонскі лясгас» (кіраўнік – Міронаўскі Я.М.), ДУК «Расонскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» (кіраўнік – Уласава Л.М.).

Пры правядзенні маніторынгу ДЛГУ «Расонскі лясгас» выяўлены наступныя парушэнні:

Дрэваапрацоўчы цэх №1

дапускаецца складанне гаручых матэрыялаў (гатовай прадукцыі) у супрацьпажарных разрывах;

не праведзена праверка стану вонкавага і ўнутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння ў парадку, які вызначаецца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (пажарнага вадаёма, размешчанага на тэрыторыі цэха, пажарных кранаў);

Дрэваапрацоўчы цэх №2

не аснашчана 1-м парашковым вогнетушыцелем з масай вогнетушачага рэчыва не менш за 8 кілаграм спецыяльнае месца для курэння;

не размешчаны ў поўным аб'ёме на вонкавым баку дзвярэй (варот) памяшканняў, якія катэгаруюцца па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы, паказальнікі катэгорый (памяшканні ў будынку цэха);

Па выніках правядзення маніторынгу пацверджаны парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, устаноўленыя падчас папярэдняга маніторынгу (29.11.2024 дырэктару ДЛГУ «Расонскі лясгас» накіравана заказным лістом з паведамленнем прапанова аб прыпыненні (забароне) дзейнасці дрэваапрацоўчага цэха № 2 па адрасе: г.п. Расоны, вул. Лапенка, 40 (Прапанова № 14 аб прыпыненні (забароне) дзейнасці суб'екта (яго цэхаў, вытворчых участкаў), абсталявання ад 29.11.2024), а менавіта:

Дрэваапрацоўчага цэха № 2

у будынку не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння, а таксама пастаянная гатоўнасць да прымянення гэтых сродкаў (сістэмы пажарнай аўтаматыкі знаходзяцца ў няспраўным стане, часткова дэмантаваныя);

будынак не забяспечаны вонкавым супрацьпажарным водазабеспячэннем;

будынак не забяспечаны ўнутраным супрацьпажарным водазабеспячэннем.

Таксама падчас маніторынгу праведзены кантроль выканання кампенсацыйнага плана мерапрыемстваў па пажарнай бяспецы дрэваапрацоўчага цэха № 2 Расонскага лясгаса на 2025 год, падчас якога ўстаноўлена:

не праводзяцца паўторныя супрацьпажарныя інструктажы з усімі работнікамі, якія працуюць на дрэваапрацоўчай майстэрні № 2 (не радзей за 1 раз у квартал);

з работнікамі дрэваапрацоўчай майстэрні № 2 не праводзяцца трэніровачныя заняткі па эвакуацыі.

Пры правядзенні маніторынгу ДУК «Расонскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» выяўлены наступныя парушэнні:

не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў супрацьпажарнай абароны (у няспраўным стане знаходзіцца вогнетушыцель на другім паверсе (адсутнічае раструб)) (устаранавана падчас маніторынгу);

месцы размяшчэння вогнетушыцеляў часткова не абазначаны знакамі пажарнай бяспекі ў адпаведнасці з ГОСТ 12.4.026-2015 «Колеры сігнальныя, знакі бяспекі і разметка сігнальная. Прызначэнне і правілы прымянення. Агульныя тэхнічныя патрабаванні і характарыстыкі. Метады выпрабаванняў» (устаранавана падчас маніторынгу).

Таксама падчас правядзення маніторынгу было ўстаноўлена, што сістэмы пажарнай аўтаматыкі выпрацавалі ўстаноўленыя тэрміны службы (эксплуатуюцца з 2007 года).

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.