Праведзен маніторынг
У верасні 2025 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі магазіна «Кантынент» ТАА «Аранта», размешчанага па адрасе: г.п. Расоны, вул. Калгасная, 21 (кіраўнік – Скарэнавіч К.В.).
Пры правядзенні маніторынгу магазіна «Кантынент» ТАА «Аранта» выяўлены наступныя парушэнні:
з работнікамі не праведзены супрацьпажарныя інструктажы з выкарыстаннем агульнааб'ектнай інструкцыі па пажарнай бяспецы (устаранавана падчас маніторынгу);
вогнетушыцелі ў будынку размешчаны на падлозе (устаранавана падчас маніторынгу);
месцы размяшчэння ручных пажарных апавяшчальнікаў не пазначаны знакамі пажарнай бяспекі ў адпаведнасці з ГОСТ 12.4.026-2015 «Колеры сігнальныя, знакі бяспекі і разметка сігнальная. Прызначэнне і правілы прымянення. Агульныя тэхнічныя патрабаванні і характарыстыкі. Метады выпрабаванняў» (устаранавана падчас маніторынгу);
месцы размяшчэння вогнетушыцеляў не пазначаны знакамі пажарнай бяспекі ў адпаведнасці з ГОСТ 12.4.026-2015 «Колеры сігнальныя, знакі бяспекі і разметка сігнальная. Прызначэнне і правілы прымянення. Агульныя тэхнічныя патрабаванні і характарыстыкі. Метады выпрабаванняў» (устаранавана падчас маніторынгу);
дапускаецца загромаджванне праходу на шляхах эвакуацыі (у калідоры размешчаны скрынкі, якія памяншаюць мінімальную эвакуацыйную шырыню калідора) (устаранавана падчас маніторынгу).
Таксама падчас маніторынгу былі выяўлены парушэнні ў частцы эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання:
на свяцільніках у гандлёвых залах адсутнічаюць плафоны.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.