Праведзен маніторынг

У верасні 2025 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі крамы «Капеечка» ЗАТ «Добраном», размешчанай па адрасе: г.п. Расоны, вул. Савецкая, 16 (кіраўнік – Малыш А.В.).

Памяшканні крамы «Капеечка» ЗАТ «Добраном» размешчаны ў будынку Верхнядзвінскага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства.

Такім чынам, па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, дапушчаныя Верхнядзвінскім філіялам Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства:

не праведзена ацэнка гатоўнасці да прымянення пажарных makaў;

пажарныя шафы выкананы з гаручага матэрыялу;

для аздаблення шляхоў эвакуацыі прымяняюцца матэрыялы з непацверджанымі пажарна-тэхнічнымі характарыстыкамі (аддзелка столі, сцен выканана з ПВХ панэляў);

не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны і пажаратушэння (сістэмы пажарнай аўтаматыкі знаходзяцца ў непрацоўным стане (на ППКП адлюстраваны сігнал «Пажар», штэкер № 3 выкарочаны, сігнал «Няспраўнасць» на некалькіх штэкерах);

не забяспечана тэхнічнае абслугоўванне сістэм пажарнай аўтаматыкі;

не забяспечаны на аб'екце 10% запас пажарных апавяшчальнікаў.

Таксама выяўлены парушэнні капітальнага характару (рэкамендаваныя да выканання):

апавяшчальнікі ўстаноўлены на вышыні менш за 2,2 м ад узроўню падлогі да іх ніжняй часткі без абароны ад механічных пашкоджанняў. МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.