Аб правядзенні маніторынгаў у кастрычніку

У кастрычніку 2025 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі ДУ «Расонскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Старт»» (кіраўнік – Малышава Д.А.).

Пры правядзенні маніторынгу выяўлены наступныя парушэнні:

аб'ект не забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння ў адпаведнасці з нормамі, вызначанымі Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (на першым паверсе неабходна дадаць 3 АП-4, на другім паверсе неабходна дадаць 5 АП-4);

планы эвакуацыі людзей пры пажары не адпавядаюць патрабаванням (замест фразы «Парадак дзеянняў людзей» напісана «Дзеянне работнікаў», не адпавядае расстаноўка вогнетушыцеляў);

не праведзены выпрабаванні наяўных на аб'екце знешніх пажарных стацыянарных лесвіц;

не праведзена ацэнка гатоўнасці да прымянення пажарных кранаў (устаранавана падчас маніторынгу);

не забяспечаны на аб'екце 10 % запас апавяшчальнікаў кожнага тыпу ад колькасці змантаваных;

апавяшчальнікі ўстаноўлены на вышыні менш за 2,2 м ад узроўню падлогі да іх ніжняй часткі без абароны ад механічных пашкоджанняў (у трэнажорнай зале, на запасным выхадзе каля электрашчытавой, (пам. 3 праект 45-10 СПС), пам. 12 праект 45-10 СПС));

не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння, а таксама пастаянная гатоўнасць да прымянення гэтых сродкаў (у спортзале ў непрацаздольным стане знаходзіцца вогнетушыцель АП-4 (адсутнічае раструб));

не забяспечана магчымасць свабоднага адкрывання знутры без ключа замкаў (запораў) на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі (дзверы са спортзала ў калідор, дзверы, што вядуць з другога паверха ў лесвічную клетку, з лесвічнай клеткі на першы паверх, дзверы, што падзяляюць калідоры, дзве дзверы на галоўным уваходзе);

адлегласць паміж дублюючымі пажарнымі апавяшчальнікамі складае менш за 1 м (у касе (пам. 3 праект 45-10 СПС), у інвентарнай для фітнесу (пам. 41 праект 45-10 СПС), на першым паверсе (пам. 35 праект 45-10 СПС), у памяшканні пульта кіравання (пам. 27 праект 45-10 СПС), у прасторы каля пам. 25 (праект 45-10 СПС));

не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння, а таксама пастаянная гатоўнасць да прымянення гэтых сродкаў (сістэмы пажарнай аўтаматыкі знаходзіцца ў непрацаздольным стане (у памяшканні спортзала выйшаў са строю светлавы ўказальнік «Выхад», святло-гукавое прыстасаванне на фасадзе будынка) (устаранавана падчас маніторынгу);

не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння, а таксама пастаянная гатоўнасць да прымянення гэтых сродкаў (сістэмы пажарнай аўтаматыкі знаходзяцца ў непрацаздольным стане (на першым паверсе дэмантаваны святловы ўказальнік «Выхад»)) (праект 45-10 СПС у восях Д-Ж, 5-6).

Таксама падчас правядзення ма