Праведзены маніторынгі
У студзені-лютым 2026 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынгі стану пажарнай бяспекі ДУА «Расонская сярэдняя школа імя П.М. Машэрава» (кіраўнік – Марозава Е.Б.), ДУА «Клясціцкая сярэдняя школа імя В.А. Хамчэноўскага Расонскага раёна» (кіраўнік – Мельман Т.В.), ДУА «Краснапольская сярэдняя школа імя С.І. Жукава Расонскага раёна» (кіраўнік – Сідоранка Ж.І.), Расонскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці ДУК «Расонскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» (кіраўнік – Уласава Л.М.).
Пры правядзенні маніторынгу ДУА «Расонская сярэдняя школа імя П.М. Машэрава» выяўлены наступныя парушэнні:
не забяспечана тэхнічнае абслугоўванне (прафілактычныя работы) СПАіП «Маланка» (будынкі школы і інтэрната);
не пацверджана адпаведнасць праектных рашэнняў па эвакуацыі людзей з памяшканняў і будынка разлікамі па метадах, устаноўленых у ТНПА;
памяшканні харчаблока эксплуатуюцца не ў адпаведнасці з праектнай дакументацыяй (па праекце ўмяшчальнасць памяшкання абедзеннай залы складае 150 чалавек, фактычная колькасць сядзенняў – 292 чалавекі) (л. 2 праект 54.12-00 ТХ «Капітальны рамонт харчаблока і абедзеннай залы, размешчаных у будынку Расонскай сярэдняй школы ім. П.М. Машэрава ў г.п. Расоны»);
не праведзена выпрабаванне адноўленага ўчастка агароджы даху.
Таксама выяўлены парушэнні капітальнага характару (рэкамендаваныя да выканання):
у супрацьпажарных перашкодах, якія аддзяляюць спальныя памяшканні ад іншых памяшканняў, на 2 паверсе будынка пачатковай школы запаўненне дзвярных праёмаў выканана звычайнымі дзвярыма (павінны быць дзверы супрацьпажарныя 2-га тыпу);
эксплуатуецца аб'ект будаўніцтва «Капітальны рамонт харчаблока і абедзеннай залы, размешчаных у будынку Расонскай сярэдняй школы ім. П.М. Машэрава ў г.п. Расоны» (праект 54.12-00) з невыкананымі супрацьпажарнымі мерапрыемствамі без станоўчага заключэння органа ДПН, а менавіта:
перагародка, якая аддзяляе калідор (паз. 3) ад абедзеннай залы (паз. 1) выканана з цэглы, абшыта з двух бакоў лістамі гіпсакардону, а таксама ў перагародцы ўладкаваны аконныя праёмы, запоўненыя аконнымі блокамі з ПВХ профілю, якія выкананы не з загартаванага (арміраванага) шкла.
Пры правядзенні маніторынгу ДУА «Клясціцкая сярэдняя школа імя В.А. Хамчэноўскага Расонскага раёна» выяўлены наступныя парушэнні:
не забяспечана тэхнічнае абслугоўванне (прафілактычныя работы) СПІоП «Маланка» ў будынку школы і ў будынку дзіцячага сада;
пажарная лесвіца знаходзіцца ў няспраўным стане (металічныя канструкцыі лесвіцы не афарбаваны, са слядамі карозіі);
для пакрыцця падлогі (у холе перад сталоўняй) прыменены будаўнічыя матэрыялы з непацверджанымі пажарна-тэхнічнымі характарыстыкамі (лінолеум на падлозе).
Таксама выяўлены парушэнні капітальнага характару (рэкамендаваныя да выканання):
у лесвічных клетках будынка школы вышэй за 2-гі паверх адлегласць ад узроўню падлогі пляцоўкі да прылады ручнога адкрывання вокнаў складае больш за 1,7 м;
вышыня парогаў у будынку дзіцячага сада складае больш за 0,06 м;
у будынку дзіцячага сада ў адзін шлейф уключаны пажарныя апавяшчальнікі розных тыпаў;
на лесвіцах 1-га тыпу ў будынку школы адсутнічае зазор шырынёй не менш за 0,05 м паміж маршамі, альбо зазор шырынёй не менш за 0,12 м паміж лесвічнай пляцоўкай і акном, альбо абмежавальнікі, што перашкаджаюць зацісканню пажарных рукавоў, альбо сухотрубы.
Пры правядзенні маніторынгу ДУА «Краснапольская сярэдняя школа імя С.І.Жукава Расонскага раёна» выяўлены наступныя парушэнні:
не забяспечана тэхнічнае абслугоўванне (прафілактычныя работы) СПІоП «Маланка»;
у будынку дэмантавана агароджа даху;
не праведзена выпрабаванне наяўнай на аб'екце знешняй пажарнай стацыянарнай лесвіцы.
Таксама выяўлены парушэнні капітальнага характару (рэкамендаваныя да выканання):
у лесвічных клетках будынка вышэй за 2-гі паверх адлегласць ад узроўню падлогі пляцоўкі да прылады ручнога адкрывання вокнаў складае больш за 1,7 м;
на лесвіцах 1-га тыпу ў будынку адсутнічае зазор шырынёй не менш за 0,05 м паміж маршамі, альбо зазор шырынёй не менш за 0,12 м паміж лесвічнай пляцоўкай і акном, альбо абмежавальнікі, што перашкаджаюць зацісканню пажарных рукавоў, альбо сухотрубы.
Пры правядзенні маніторынгу Расонскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці ДУК «Расонскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» выяўлены наступныя парушэнні:
не забяспечана тэхнічнае абслугоўванне (прафілактычныя работы) СПІоП «Маланка»;
не пацверджана адпаведнасць праектных рашэнняў па эвакуацыі людзей з памяшканняў і будынка разлікамі па метадах, устаноўленых у дзеючых ТНПА;
у памяшканні глядзельнай залы для аздаблення сцен, калон прыменены будаўнічыя матэрыялы з непацверджанымі пажарна-тэхнічнымі характарыстыкамі (драўляныя панэлі на сценах, калонах);
у памяшканні танцавальнай залы для пакрыцця падлогі прыменены будаўнічыя матэрыялы з непацверджанымі пажарна-тэхнічнымі характарыстыкамі (лінолеум на падлозе);
у будынку дэмантавана агароджа даху.
Таксама выяўлены парушэнні капітальнага характару (рэкамендаваныя да выканання):
не ўсе памяшканні, якія падлягаюць абсталяванню сістэмамі пажарнай аўтаматыкі, абсталяваны;
пажарныя датчыкі ўстаноўлены не ва ўсіх адсеках столі, шырынёй 0,75 м і больш, абмежаваных будаўнічымі канструкцыямі, якія выступаюць ад столі на адлегласць больш за 0,4 м.
Таксама падчас правядзення маніторынгу было ўстаноўлена, што сістэмы пажарнай аўтаматыкі выпрацавалі ўстаноўленыя тэрміны службы (эксплуатуюцца з 2007 года).
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.