Праведзены маніторынгі
У сакавіку 2026 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынгі стану пажарнай бяспекі ДЛГУ «Расонскі лясгас» (дрэваапрацоўчы цэх № 1; дрэваапрацоўчы цэх № 2) (кіраўнік – Міронаўскі Я.М.), ДУА «Расонская дзіцячая школа мастацтваў» (кіраўнік – Старавойтава В.В.).
Пры правядзенні маніторынгу ДЛГУ «Расонскі лясгас» (дрэваапрацоўчы цэх № 1; дрэваапрацоўчы цэх № 2) выяўлены наступныя парушэнні:
не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння (адсутнічае раструб у вогнетушыцелі АП-8 у бытавым пакоі дрэваапрацоўчага цэха № 2);
не арганізавана падрыхтоўка работнікаў па праграмах №№ 1, 3 пажарна-тэхнічнага мінімуму (праграмы для работнікаў, адказных за пажарную бяспеку суб'екта гаспадарання (яго структурных падраздзяленняў), работнікаў, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю цеплагенеруючых апаратаў) (Пятровічам А.З. выдадзены талоны аб праходжанні падрыхтоўкі па праграмах ПТМ Філіпаву, Пятровічу, Буланавай, Шылавай, пры гэтым Пятровіч А.З. не мае права навучаць па праграмах ПТМ (не прайшоў павышэнне кваліфікацыі па напрамку «Забеспячэнне пажарнай бяспекі»));
з работнікамі не праведзены пазапланавы супрацьпажарны інструктаж у сувязі са змяненнем заканадаўства ў галіне забеспячэння пажарнай бяспекі (змяненні ў пастанове МНС ад 21.12.2021 № 82 «Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі» (далей – ПМНС № 82));
не забяспечана тэхнічнае абслугоўванне сістэм пажарнай аўтаматыкі ў дрэваапрацоўчым цэху № 1;
не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння ў дрэваапрацоўчым цэху № 1 (сістэма перадачы паведамленняў аб пажары «Маланка» знаходзіцца ў непрацоўным стане);
агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае патрабаванням (не адпавядае колькасць раздзелаў);
дапускаецца складанне гаручых матэрыялаў (гатовай прадукцыі) у супрацьпажарных разрывах у дрэваапрацоўчым цэху № 1;
не забяспечана магчымасць свабоднага адкрыцця знутры без ключа замкаў (запораў) на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі (знешнія эвакуацыйныя дзверы дрэваапрацоўчага цэха № 2).
Па выніках правядзення маніторынгу пацверджаны парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, устаноўленыя падчас маніторынгу, праведзенага ў 2024 годзе (29.11.2024 дырэктару ДЛГУ «Расонскі лясгас» накіравана заказным лістом з паведамленнем прапанова аб прыпыненні (забароне) дзейнасці дрэваапрацоўчага цэха № 2 па адрасе: г.п. Расоны, вул. Лапенка, 40 (Прапанова № 14 аб прыпыненні (забароне) дзейнасці суб'екта (яго цэхаў, вытворчых участкаў), абсталявання ад 29.11.2024), а менавіта:
Дрэваапрацоўчага цэх № 2
у будынку не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны і пажаратушэння, а таксама пастаянная гатоўнасць да прымянення гэтых сродкаў (сістэмы пажарнай аўтаматыкі знаходзяцца ў няспраўным стане, часткова дэмантаваныя), чым парушаны п.п. 3.1 п. 3 АТПБ;
будынак не забяспечаны вонкавым проціпажарным водазабеспячэннем, п. 9 АТПБ, п. 5.1.8 СН 2.02.02-2019 «Проціпажарнае водазабеспячэнне»;
будынак не забяспечаны ўнутраным проціпажарным водазабеспячэннем, п. 9 АТПБ, п. 6.1.1 СН 2.02.02-2019 «Проціпажарнае водазабеспячэнне».
У 2022 годзе аб'ект «Рэканструкцыя кансервавага цэха пад лесапільны цэх па вул. Лапенка, 40 у г.п. Расоны» прыняты ў эксплуатацыю Рашэннем Расонскага РВК, як аб'ект самавольнага будаўніцтва.
Пры правядзенні маніторынгу ДУА «Расонская дзіцячая школа мастацтваў» выяўлены наступныя парушэнні:
агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае патрабаванням (не адпавядае колькасць раздзелаў);
вышыня дзвярэй галоўнага эвакуацыйнага выхаду вонкі складае менш за 1,95 м;
Таксама выяўлены парушэнні капітальнага характару (рэкамендаваныя да выканання):
на другім паверсе будынка адсутнічае другі эвакуацыйны выхад з паверха;
будынак не абсталяваны сістэмамі пажарнай аўтаматыкі;
на будынку адсутнічае агароджа даху;
дзверы актавай залы не абсталяваны прыстасаваннямі для самазачынення і ўшчыльненнямі ў прытворах;
вышыня парогаў з актавай залы ў калідор складае больш за 0,02 м;
вышыня парога з мастацкага класа ў калідор складае больш за 0,06 м;
вышыня дзвярэй запаснога эвакуацыйнага выхаду вонкі (пад лесвічнай клеткай) складае менш за 1,95 м;
шырыня пастаянна адчыняемага палатна дзвярэй запаснага эвакуацыйнага выхаду навонкі (пад лесвічнай клеткай) складае менш за 0,8 м, другое палатно не мае магчымасці пастаяннага адчынення;
вышыня дзвярэй эвакуацыйнага выхаду з класа сольфеджыа на другім паверсе складае менш за 1,95 м (эксплуатацыя памяшкання забаронена загадам);
шырыня дзвярэй эвакуацыйнага выхаду з класа сольфеджыа на другім паверсе складае менш за 0,8 м (эксплуатацыя памяшкання забаронена загадам).
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.