08 12 23 79

У Россонскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях патрабуецца на час дэкрэтнага адпачынку інспектар справаводства.
 Рэжым працы пяцідзённы з 8.00 да 17.00.
 Заработная плата 800 рублёў.
 Наяўнасць вышэйшай адукацыі вітаецца.
 Тэлефон для даведак 5-12-13, 8-029-711-01-13 (намеснік начальніка аддзела, Вячаслаў Валер’евіч ).

ПАВАЖАНЫЯ ГРАМАДЗЯНЕ!!!

Россонскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях запрашае для праходжання службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях грамадзян Рэспублікі Беларусь .

Умовы службы і сацыяльныя гарантыі

  • Графік працы зменны ( суткі з 08:00 да 08:00 – дзяжурства, двое сутак адпачынак ), дазволена праца па сумяшчальніцтве і выкананне іншай аплачванай працы не звязанай з выкананнем службовых абавязкаў і прадпрымальніцкай дзейнасцю
  • заработная плата – ад 1 200 бел. руб . на рукі і павялічваецца ў залежнасці ад займанай пасады, звання і выслугі гадоў
  • выхад на пенсію па дасягненні 48-гадовага ўзросту , а таксама атрыманне права на пенсію пры наяўнасці 20 гадоў выслугі
  • магчымасць атрымання арэнднага жылля з наступным выкупам (пры наяўнасці 20 гадоў выслугі) або бязвыплатна (пры наяўнасці 25 гадоў выслугі)
  • кампенсацыя выдаткаў па найме жылля (іншагароднім)
  • магчымасць паляпшэння жыллёвых умоў (свая чарга на атрыманне жылля), магчымасць ільготнага крэдытавання пакупкі і будаўніцтва жылля (у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам)
  • пры наяўнасці выслугі гадоў роўных 5 гадам (уключаючы службу ва Узброеных Сілах), заключыўшы наступны кантракт тэрмінам на 5 гадоў, выплачваюцца грашовыя сродкі «за кантракт» у памеры 35 базавых акладаў (больш за 10 000 бел. руб. )
  • 5 гадоў службы ў МНС вызваляюць ад праходжання тэрміновай службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь
  • магчыма пераразмеркаванне на службу ў МНС са згоды наймальніка пры наяўнасці абавязковай адпрацоўкі пасля заканчэння ўстаноў адукацыі
  • штогадовы аплачваемы адпачынак працягласцю ад 30 да 45 каляндарных дзён у залежнасці ад выслугі
  • магчымасць аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння самога работніка і яго непаўналетніх дзяцей, а таксама медыцынскае абслугоўванне для работнікаў і членаў іх сем'яў (паліклініка МУС у г. Віцебску)
  • забеспячэнне форменным абмундзіраваннем
  • магчымасць працягу адукацыі ў вышэйшых навучальных установах МНС (у т.л. магістратура, ад'юнктура)
  • магчымасць рэалізаваць сябе ў розных відах спорту (міні-футбол, валейбол, настольны тэніс, плаванне, гіравы спорт і іншых)

Асноўныя патрабаванні:

  • узрост ад 18 да 28 гадоў (кандыдаты ад 28 гадоў разглядаюцца індывідуальна пры наяўнасці стажу працы)
  • адсутнасць звестак аб здзейсненых раней злачынствах (у дачыненні да кандыдата ажыццяўляецца спецыяльная праверка з інфармацыйных сістэм, баз і банкаў даных дзяржаўных органаў, у т.л. органаў унутраных спраў)
  • здольнасць выконваць службовыя абавязкі па стане здароўя

Па ўсіх пытаннях звяртацца ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па тэлефоне +375 29 711 01 13 або па адрасе: г.п. Россоны, вул. Машэрава 15.

Кіраўніцтва Россонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прапануе Вам разгледзець пытанне аб паступленні на службу ў органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь на пасады ратавальніка-пажарнага або кіроўцы катэгорыі «С» (пры наяўнасці катэгорыі).

На службу могуць быць прыняты грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце да 37 гадоў.

Умовы працы

  • - графік працы: суткі праз двое;
  • - стабільная годная заработная плата, поўнае забеспячэнне форменным абмундзіраваннем;
  • - права на пенсійнае забеспячэнне пасля 20 гадоў выслугі, прыдзельны ўзрост службы - 48 гадоў;
  • - ёсць магчымасць паступлення ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь
  • У выпадку прыняцця станоўчага рашэння звяртайцеся ў Расонскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па адрасе: г.п.Расоны, вул.Машэрава, 15.
  • Тэлефон для даведак 5-12-13,  8-029-711-01-13 (намеснік начальніка аддзела, Вячаслаў Валер'евіч )

    Інфармацыя для педагогаў і навучэнцаў старэйшых класаў

    Расонскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях для навучэнцаў старэйшых класаў штомесяц (кожную чацвёртую пятніцу месяца з 15:00-17:00) праводзіць «Дзень адкрытых дзвярэй». У нас Вы можаце азнаёміцца з пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікай, элементамі баявой работы дзяжурнай змены, умовамі побыту ратавальнікаў.

    Чакаем нашых гасцей па адрасе

    г.п. Расоны, вул. П.М. Машэрава д.15

    Тэлефон для даведак: 5-15-43

    Расонскі РАТС запрашае кандыдатаў на службу на пасады:

    камандзіра аддзялення;

    кіроўцы (катэгорыя «С»);

    дыспетчара.

    Для атэстацыі па ўсіх пытаннях, якія цікавяць, і патрабаваннях да кандыдата, які жадае праходзіць службу ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, неабходна звярнуцца ў Расонскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях па адрасе: г.п. Расоны, вул. Машэрава, д. 15, або па тэлефоне 5-15-43, 5-12-76, дзе прадаставяць найбольш поўную інфармацыю аб правілах прыёму на службу.

    РАСОНСКІ РАЁННЫ АДДЗЕЛ ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ запрашае на службу па кантракце аб службе ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях на добраахвотных пачатках паўналетніх грамадзян, здольных па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, узроўні асноўнай адукацыі (якія маюць сярэднюю, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю), выконваць задачы, ускладзеныя на органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях.

    Перавагі службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях

    1. Стабільная заработная плата, гнуткая сістэма прэміравання і заахвочвання асабовага складу; 2. Абавязковае дзяржаўнае страхаванне работніка за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ад усялякіх рызык; 3. Работнікам штогод прадастаўляецца асноўны адпачынак працягласцю ад 30 да 45 сутак (у залежнасці ад выслугі гадоў); 4. Работнікі маюць права на пенсійнае забеспячэнне па дасягненні 48-гадовага ўзросту з улікам выслугі на службе 20 і больш гадоў, або якія маюць не менш за 12 гадоў 6 месяцаў выслугі, з улікам стажу працы 25 і больш каляндарных гадоў; 5. Работнікам прадастаўляецца права на павышэнне свайго адукацыйнага ўзроўню ва ўстановах адукацыі сістэмы МНС.

    Па ўсіх пытаннях, якія цікавяць, можна звярнуцца ў групу ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Расонскага РОЧС па адрасе: п.г.т. Расоны, вул. П.М. Машэрава, д. 15

    Кантактны тэлефон: 5-15-43 або +375297126712.

    Перавагі навучання ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Беларусі

    для навучэнцаў ва ўніверсітэце:

    • якасць прадастаўляемых адукацыйных паслуг пацверджана айчыннымі і замежнымі сертыфікатамі адпаведнасці;
    • матэрыяльнае і тэхнічнае аснашчэнне інстытута з'яўляецца адным з лепшых у рэспубліцы;
    • тэрмін навучання – 4 гады (вочна);
    • поўнае дзяржаўнае забеспячэнне (пражыванне, харчаванне, абмундзіраванне, грашовае забеспячэнне);
    • навучанне практычнаму ваджэнню з магчымасцю атрымання пасведчання кіроўцы катэгорыі «В»;
    • атрымліваемая спецыяльнасць папулярная і запатрабаваная на рынку працы;

    сацыяльны пакет:

    • гарантаванае працаўладкаванне і забеспячэнне першага працоўнага месца;
    • дзяржаўнае страхаванне;
    • -медыцынскае абслугоўванне.

    для работнікаў МНС (выпускнікоў універсітэта):

    • выпускнікам прысвойваецца першае спецыяльнае званне «лейтэнант унутранай службы»;
    • сацыяльны пакет:
    • дзяржаўнае страхаванне;
    • медыцынскае абслугоўванне.

    Для паступлення ў інстытут неабходна да 1 мая падаць заяву ў раённы (гарадскі) аддзел па надзвычайных сітуацыях па месцы.

    У адпаведнасці з Парадам прыёму абітурыенты праходзяць цэнтралізаванае тэсціраванне, якое праводзіцца Міністэрствам адукацыі, і прадстаўляюць у прыёмную камісію ВНУ сертыфікаты па беларускай (або рускай) мове, фізіцы і матэматыцы. Таксама кандыдаты праходзяць папярэдні прафесійны адбор. Заключны этап адбору – вызначэнне ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці кандыдата, які праводзіцца ў маі ў форме заліку. Пра месца правядзення і час пачатку прафесійнага адбору будзе паведамляцца дадаткова.

    ДУА «Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»

    • У Ліцэй прымаюцца асобы, якія завяршылі навучанне ў 6 класе на 2-ую ступеню агульнай сярэдняй адукацыі. Асобы, якія атрымалі агульную базавую адукацыю ў ліцэі, па іх жаданні працягваюць атрыманне адукацыі на 3 ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў Ліцэі без здачы ўступных выпрабаванняў.
    • Асобы, якія паступаюць у ліцэй, здаюць уступныя выпрабаванні ў пісьмовай форме па вучэбных прадметах «Матэматыка», «Руская мова» або «Беларуская мова» (па выбары асобы) у адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі агульнай сярэдняй адукацыі. Уступныя выпрабаванні ацэньваюцца па дзесяцібальнай шкале адзнак з выстаўленнем адзнак ад 1 да 10.
    • Тыя, хто выказаў жаданне паступаць у ліцэй да 01 чэрвеня бягучага года, падаюць у камплектуючыя органы пакет дакументаў, абумоўленых у правілах прыёму ў спецыялізаваны ліцэй.
    • Па-за конкурсам, пры ўмове атрымання на ўступных выпрабаваннях адзнак не ніжэй за 4 (чатыры) балы, у Ліцэй у парадку пераліку залічваецца пэўная катэгорыя дзяцей:
    • дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама дзеці, на сем'і якіх распаўсюджваюцца нормы Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2008 №374 «Аб некаторых пытаннях дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва».

    Тым, хто жадае прыняць удзел у конкурсе на паступленне ва ўстановы адукацыі МНС Рэспублікі Беларусь, неабходна звярнуцца ў аддзел па надзвычайных сітуацыях па месцы жыхарства, дзе прадаставяць найбольш поўную інфармацыю аб правілах прыёму ва ўстановы адукацыі МНС.