Праведзена выбарачная праверка
У красавіку 2023 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынгі стану пажарнай бяспекі філіяла «Клясціцы-Агра» адкрытага акцыянернага таварыства «Полацкі малочны камбінат» (кіраўнік – Бандарэнка Уладзімір Казіміравіч).
У ходзе праверкі выяўлены шматлікія парушэнні па ўсіх вывучаемых пытаннях, а менавіта:
- не забяспечана выкананне і кантроль выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі на аб'екце (будынкі, памяшканні не забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння ў поўным аб'ёме, у адпаведнасці з нормамі, вызначаемымі Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях;
- да працы дапускаюцца работнікі, якія не прайшлі супрацьпажарны інструктаж і падрыхтоўку па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму;
- адсутнічаюць стэнды з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы;
- агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае патрабаванням;
- на аб'ектах не створаны пажарныя дружыны;
- не арганізавана работа пажарна-тэхнічнай камісіі;
- сістэма пажарнай сігналізацыі ў будынку МТФ Янкавічы знаходзіцца ў няспраўным і непрацаздольным стане;
- правядзенне супрацьпажарных інструктажоў ажыццяўляецца без выкарыстання агульнааб'ектнай інструкцыі па пажарнай бяспецы;
- на тэрыторыі заправачнай станцыі вытворчага ўчастка Клясціцы размешчаны будынак ніжэй II ступені вогнеўстойлівасці;
- у будынку кароўніка фермы Сакалішча эксплуатуецца няспраўная цеплаёмкая печ (мае скразныя расколіны);
- не забяспечана эксплуатацыя электраабсталявання ў адпаведнасці з праектнай дакументацыяй і эксплуатацыйнай дакументацыяй на іх (адсутнічаюць ахоўныя плафоны на асвятляльных прыборах, дапускаецца злучэнне жылаў электрычных правадоў «скруткай»);
- дапускаецца эксплуатацыя ацяпляльных прыбораў незавадскога (кустарнага) вырабу;
- на вонкавым баку дзвярэй (варот) памяшканняў, катэгарызуемых па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы, адсутнічаюць указальнікі іх катэгорыі;
- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны і пажаратушэння, а таксама пастаянная гатоўнасць да прымянення гэтых сродкаў (эксплуатуюцца няспраўныя вогнетушыцелі);
- дапускаецца курэнне па-за спецыяльна адведзенымі мес
- дапускаецца захоўванне балонаў з гаручым газам (прапанам) пры адсутнасці на бакавым штуцеры вентыля заглушкі і без ахоўнага каўпака;
- балоны з гаручым газам (прапанам) захоўваюцца без прыняцця мер, якія папярэджваюць яго падзенне і пашкоджанне;
- не распрацаваны планы размяшчэння аўтамабільных транспартных сродкаў для стварэння ўмоў эвакуацыі аўтамабільных транспартных сродкаў пры пажары;
- не праводзяцца трэніровачныя заняткі па эвакуацыі аўтамабільных транспартных сродкаў з гаражоў і стаянак, са складаннем акта адвольнай формы;
- дапускаецца захоўванне акумулятарных батарэй па-за спецыяльна прызначанымі для гэтых мэт памяшканнямі.
Прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць здзяйсненню названых парушэнняў, з'яўляецца недастатковае веданне службовымі асобамі філіяла «Клясціцы-Агра» ААТ «Полацкі малочны камбінат» патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальнае стаўленне да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў, а таксама аслаблены кантроль з боку кіраўніцтва прадпрыемства.
МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.