Проведен мониторинг

Праведзен маніторынг

У красавіку 2023 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі інтэрната і гасцініцы «Расоны» УП ЖКГ Расонскага раёна (кіраўнік – Бабык Яўген Адамавіч).

Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:

- агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае патрабаванням;

- будынкі інтэрната не ў поўнай меры забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння (вогнетушыцелямі) (2,3,5 паверх) у адпаведнасці з нормамі;

- не пазначаны месцы размяшчэння першасных сродкаў пажаратушэння, а таксама месцы размяшчэння ручных пажарных апавяшчальнікаў у будынку інтэрната;

- план эвакуацыі людзей пры пажары, у будынку гасцініцы, не зацверджаны кіраўніком;

- на шляхах эвакуацыі (на лесвічнай клетцы) у будынку гасцініцы размешчаны кветкі, якія памяншаюць эвакуацыйную шырыню;

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў пажаратушэння (у 2 парашковых вогнетушыцелях адсутнічаюць раструбы) у будынку гасцініцы.

Таксама падчас маніторынгу вывучалася выкананне ліцэнзіятам ТАА «СпецЮКінжынірынг» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі на аб'екце.

У ходзе вывучэння ўстаноўлена:

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сістэмы пажарнай аўтаматыкі (у прыборы сістэмы апавяшчэння няспраўны акумулятар), у будынку гасцініцы;

- сістэма пажарнай сігналізацыі ў інтэрнаце знаходзіцца ў няспраўным стане (няспраўна апавяшчэнне на другім паверсе).

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.