Проведен мониторинг

Праведзен маніторынг

У сакавіку 2023 года работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынгі стану пажарнай бяспекі Расонскага раёна газазабеспячэння філіяла ПУ «Полацкгаз» (кіраўнік – Афанасьеў Дзяніс Андрэевіч).

Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:

- планы эвакуацыі людзей пры пажары выкананы не па форме, якая вызначаецца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях.

Таксама ў ходзе маніторынгу вывучалася выкананне ліцэнзіятам ТАА «СпецЮКінжынірынг» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання ўстановак пажарнай аўтаматыкі на аб'екце. У ходзе вывучэння ўстаноўлена, што ўстаноўкі пажарнай аўтаматыкі знаходзяцца ў спраўным і працаздольным стане.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.