Проведен мониторинг

Праведзены маніторынг

У красавіку 2023 года работнікамі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг стану пажарнай бяспекі ДУА «Сакалішчанскі дзіцячы сад Расонскага раёна» (кіраўнік – Малюжанец Юлія Яўгенаўна).

Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:

- на аб'екце адсутнічае 10% запас пажарных апавяшчальнікаў;

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў проціпажарнай абароны (перавышаны гарантыйны тэрмін захоўвання наяўных на аб'екце сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання і зроку (самаратавальнікі).

Таксама падчас маніторынгу вывучалася выкананне ліцэнзіятам ТАА «Беларм» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі на аб'екце. У ходзе вывучэння ўстаноўлена, што ўстаноўкі пажарнай аўтаматыкі знаходзяцца ў спраўным і працаздольным стане.

МНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.