Выполнение требований специальных разрешений (лицензий)  на постоянном контроле

Выкананне патрабаванняў спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на пастаянным кантролі

Работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Расонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у адпаведнасці з планамі сістэматычна праводзіцца наглядна-прафілактычная работа на аб'ектах суб'ектаў гаспадарання, зарэгістраваных і ажыццяўляючых дзейнасць на тэрыторыі Расонскага раёна, пры гэтым надаецца ўвага працаздольнасці сістэм пажарнай сігналізацыі і сістэм апавяшчэння аб пажары і кіравання эвакуацыяй (далей - Сістэм).

Абслугоўванне названых сістэм на тэрыторыі раёна, як правіла, ажыццяўляецца арганізацыямі, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на права ажыццяўлення дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі (мантаж, наладка і тэхнічнае абслугоўванне сістэм) на падставе двухбаковых дагавораў.

Пры правядзенні тэхнічнага абслугоўвання сістэм абавязковымі да выканання з'яўляюцца патрабаванні ТКП 316 - 2011 «Сістэма тэхнічнага абслугоўвання і рамонту аўтаматычных установак пажаратушэння, сістэм процідымнай абароны, пажарнай сігналізацыі, сістэм апавяшчэння аб пажары і кіравання эвакуацыяй. Арганізацыя і парадак правядзення работ».

За мінулы перыяд 2023 года, а таксама раней, выяўляліся ў асноўным наступныя парушэнні, дапушчаныя як абслугоўваючай арганізацыяй, так і заказчыкамі сістэм:

не аформлены пашпарты сістэмы, у т.л. з улікам праводзімых рамонтаў (замена прыёмна-кантрольнага прыбора, датчыкаў, правадоў (кабеляў) і г.п.);

кантроль якасці абслугоўвання сістэм праводзіцца без фіксацыі вынікаў кантролю ў журнале рэгістрацыі работ па тэхнічным абслугоўванні і бягучым рамонце сістэмы;

не забяспечана правядзенне планавага тэхнічнага абслугоўвання сістэм у поўным аб'ёме рэгламентаў тэхнічнага абслугоўвання № 1 і № 2, згодна з тэхналагічнымі картамі на сістэму, інструкцыямі па эксплуатацыі тэхнічных сродкаў і тэхнічнымі ўмовамі;

у журналы рэгістрацыі работ па тэхнічным абслугоўванні і бягучым рамонце сістэмы ўносіцца не ўся прадугледжаная інфармацыя з адлюстраваннем усіх відаў работ;

пасля заканчэння работ па рэгламентным тэхнічным абслугоўванні, у т.л. аднаўленні працы сістэмы, не прад'яўляюцца выкананыя работы адказнай асобе Заказчыка альбо асобе, яго замяшчаючай па загадзе Заказчыка;

абслугоўванне (утрыманне) сістэм праводзіцца пры адсутнасці праектнай дакументацыі;

эксплуатацыя сістэм пры наяўнасці механічных пашкоджанняў пажарных выведальнікаў і г.п.

Таксама звяртаем увагу, што, згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны наступныя меры адказнасці:

артыкул 24.36 «Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі»:

частка 1: Невыкананне абавязкаў кіраўнікамі ( службовымі асобамі), работнікамі суб'ектаў гаспадарання ў галіне забеспячэння пажарнай бяспекі цягне накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь.

частка 6: Невыкананне абавязковых патрабаванняў пры ажыццяўленні тэхнічнага абслугоўвання сістэм пажарнай аўтаматыкі цягне накладанне штрафу ў памеры да дзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да пяцідзесяці базавых велічынь.

Уласнікамі аб'ектаў з мэтай утрымання сістэм у працаздольным і спраўным стане, папярэджання дарагіх рамонтаў і г.п. рэкамендуем прааналізаваць іх стан, выкананнем дагаворных адносін з арганізацыямі, дадаткова вывучыць нарматыўныя дакументы і г.п. 

Дадатковую інфармацыю альбо кансультацыю можна атрымаць
у работнікаў сектара нагляду і прафілактыкі Расонскага РАНС па адрасе: г.п. Расоны. вул. Машэрава, 15, або па тэлефоне 8 (02159) 5 15 43.

Расонскі РАНС